wd wp Пошук:

Рамуальд Аляксандравіч Чыкалаў

Рамуальд Аляксандравіч Чыкалаў (4 студзеня 1931, в. Плешчаніцы, Лагойскі раён, БССР) — беларускі гісторык. Бацька І. Р. Чыкалавай, у сааўтарстве з якой напісаў значную частку сваіх публікацый. Даследчык гісторыі ЗША і Заходняй Еўропы Новага і Найноўшага часу і методыкі выкладання гісторыі.

Біяграфія

Нарадзіўся 4 студзеня 1931 г. у вёсцы Плешчаніцы (Лагойскі раён БССР).

У 1956 г. скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Горкага (МДПІ) (цяпер Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (БДПУ)).

Пачаў кар’еру ў Міністэрстве асветы БССР. У 19561964 гг. працаваў старшым інспектарам, потым намеснікам загадчыка аддзела кадраў МА БССР. З 1964 па 1968 гг. — памочнік міністра асветы БССР. З 1968 па 1971 гг. — памочнік намесніка Старшыні Савета Міністраў БССР.

З 1971 г. пачаў працаваць выкладчыкам у МДПІ на кафедры агульнай гісторыі. У гэтым жа годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1973 г. атрымаў званне дацэнта. З 1978 па 1993 гг. быў загадчыкам кафедры агульнай гісторыі. Адначасова ў 1978—1991 гг. быў членам навукова-метадычнага савета па гісторыі Міністэрства асветы СССР. З 1993 г. ізноў працаваў як дацэнт кафедры.

У 1982 г. узнагароджаны ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. У 1985 г. аб’яўлены выдатнікам народнай асветы БССР і выдатнікам асветы СССР.

У 2007—2010 гг. працаваў вядучым навуковым супрацоўнікам БДПУ.

З 2010 г. — на пенсіі.

Навуковыя працы

Манаграфіі, кнігі

Артыкулы

Літаратура

Спасылкі

Чикалов Ромуальд Александрович // Сайт «Академик»

Тэмы гэтай старонкі (14):
Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Вучоныя паводле алфавіта
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Нарадзіліся 4 студзеня
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
Гісторыкі Беларусі
Асобы
Нарадзіліся ў 1931 годзе
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Нарадзіліся ў Плешчаніцах