wd wp Пошук:

Дзяніс Мурашка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мурашка. Дзяніс Мурашка (?-пасля 1671) — кіраўнік сялянскага вызваленчага руху ў Беларусі, наказны беларускі палкоўнік.

Праўдападобна, да вайны казачыў ва Украіне, а ў 1654 годзе вярнуўся ў Беларусь як казацкі сотнік аднаго з палкоў Івана Залатарэнкі. Інспіраваў сялянскія паўстанні, а затым і кіраваў імі. З восені 1656 года меў рэзідэнцыю ў Ігумене, а ўлетку 1657 года перайшоў у Камень. Казацка-сялянскае войска Мурашкі кантралявала Менскі і Ашмянскі паветы, рабіла рэйды на маёнткі прысяжнай шляхты Наваградчыны. У верасні 1658 года Мурашка адкрыта перайшоў на бок Рэчы Паспалітай і вёў барацьбу супраць царскіх ваяводаў супольна з Нячаем і Аскіркам. За ратныя заслугі перад Айчынай атрымаў шляхецтва і маёнткі ў Віцебскім ваяводстве.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Палкоўнікі
Катэгорыя·Памерлі ў 1663 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Палкі Гетманшчыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без шаблонаў-картак
Катэгорыя·Постаці Чаркасаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы да вікіфікацыі