wd wp Пошук:

Плешчаніцкі сельсавет

Пле́шчаніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — гарадскі пасёлак Плешчаніцы. Размешчаны ў цэнтры раёна.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Плешчаніцкага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Плешчаніцы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў Плешчаніцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 27 верасня 1938 года Плешчаніцы атрымалі статус гарадскога пасёлка. З 25 снежня 1962 года ў складзе Лагойскага раёна. 26 верасня 1983 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Плешчаніцкага пассавета.

30 кастрычніка 2009 года Плешчаніцкі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет[1].

Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (17 населеных пунктаў, без Плешчаніц) — 1210 чалавек[2], з іх 93,7 % — беларусы, 4,7 % — рускія, 1,0 % — украінцы[3].

Сельгаспрадпрыемствы:

Зноскі

  1. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 28 чэрвеня 2021.
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Плешчаніцкага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1983 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2009 годзе
Катэгорыя·Плешчаніцкі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе