wd wp Пошук:

Палескае партызанскае злучэнне

Палескае партызанскае злучэнне — было створана 15 сакавіка 1943 года ў выніку раздзялення партызанскіх злучэнняў Мінскай і Палескай абласцей.

Гісторыя

Пры фарміраванні ў Палескае партызанскае злучэнне ўвайшлі: 123-я Акцябрская, 125-я Капаткевіцкая партызанскія брыгады і асобныя партызанскія атрады: Даманавіцкі, Ельскі, Калінкавіцкі, імя К. Я. Варашылава, Нараўлянскі, М. П. Бумажкова, А. П. Пакуша, У. Ц. Шантара, П. Я. Ігуменава, Р. І. Краўца, І. Б. Бабіча агульнай колькасцю 2935 партызан, створаны штаб злучэння партызанскіх атрадаў. Дзеянні партызан у Ельскім, Лельчыцкім, Мазырскім, Нараўлянскім і Тураўскім раёнах каардынавала створанае ў маі 1943 года Паўднёва-Прыпяцкае партызанскае злучэнне. Злучэнне партызанскіх атрадаў з часцямі Чырвонай Арміі праходзіла па меры вызвалення Палескай вобласці з 22 верасня 1943 да 6 ліпеня 1944. На дзень выхаду ў савецкі тыл Палескае партызанскае злучэнне налічвала каля 9 000 чалавек. Акрамя таго, на тэрыторыі Палескай вобласці ў розны час дзейнічала (але не ўваходзіла ў склад Палескага партызанскага злучэння) 14 асобных партызанскіх атрадаў.

Партызанам Ціхану Піменавічу Бумажкову, Фёдару Іларыёнавічу Паўлоўскаму, Рыгору Аркадзевічу Такуеву і Фёдару Аляксеевічу Малышаву прысвоена званне Герой Савецкага Саюза.

Склад

Яднала 16 брыгад:

13 асобна дзейных атрадаў:

дзейнічала каля 5 000 падпольшчыкаў і сувязных.

Камандаванне

Камандзіры

Начальнікі штаба

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944)
Катэгорыя·Зніклі ў 1944 годзе