wd wp Пошук:

100-я Глуская партызанская брыгада

100-я Глуская партызанская брыгадапартызанская брыгада, створаная 6 верасня 1943 года. Дзейнічала на тэрыторыі Глускага і Акцябрскага раёнаў. 28 чэрвеня 1944 года брыгада (512 партызан, тры атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Гісторыя

Баявыя дзеянні партызаны праводзілі на чыгуначным участку КалінкавічыЛунінец і на шашэйных дарогах. Правялі больш за 140 адкрытых і засадных баёў, у выніку разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Бярозаўка, Касарычы, Катка Глускага, Альбінск, Ламавічы Акцябрскага раёнаў. 8 верасня 1943 года на чыгуначным участку Калінкавічы — Пціч падарвалі каля 700 рэек. Атрад імя Будзённага за час дзейнасці падарваў 16 эшалонаў, 38 аўтамашын, 2 цягачы, 2 бронетранспарцёры, знішчыў 18 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі. У красавіку 1944 года брыгаду блакіравалі карнікі. У выніку 14-дзённых баёў партызаны прарвалі блакаду.

Склад

Камандаванне

Камандзір

Камісары

Начальнік штаба

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Зніклі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944)