wd wp Пошук:

Лельчыцкая партызанская брыгада

Лельчыцкая брыгадапартызанская брыгада, створаная ў верасні 1943 года на базе атрадаў імя М. І. Кутузава, імя М. І. Калініна, імя А. В. Суворава. Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Лельчыцкага раёна. 15 студзеня 1944 брыгада (661 партызан, шэсць атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад

Камандаванне

Камандзір

Камісар

Начальнік штаба

Гісторыя

Партызаны вясной 1943 года правялі аперацыі па знішчэнню нямецкіх суднаў на Прыпяці, летам, разам з атрадамі Мазырскай партызанскай брыгады імя Аляксандра Неўскага і атрадамі ўкраінскіх партызан разбілі гарнізон у вёсцы Скрыгалаў Мазырскага раёна. У ліпені — жніўні 1943 года вялі баі з карнікамі, знішчылі 35 аўтамашын з жывой сілай немцаў. У жніўні 1943 года ўдзельнічалі ў аперацыі «рэйкавая вайна» на чыгуначным участку ЕльскБагуцічыСлавечна. Зімой 1944 года разам з часцямі Чырвонай Арміі вызвалілі вёскі Астражанка, Замошша, Сіманічы, пабудавалі мост цераз раку Убарць.

Памяць

У 1980 годзе ў вёскі Маркоўскае Лельчыцкага раёна ў гонар брыгады быў устаноўлены мемарыяльны знак.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944)
Катэгорыя·Зніклі ў 1944 годзе