wd wp Пошук:

130-я Петрыкаўская партызанская брыгада

130-я Петрыкаўская партызанская брыгадапартызанская брыгада, створаная 27 ліпеня 1943 года. Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Петрыкаўскага, Жыткавіцкага, Лельчыцкага, Старадарожскага раёнаў. 6 ліпеня 1944 года брыгада (757 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад

У жніўні быў створаны атрад А. І. Трухановіча (пазней 136-ы), які 25 студзеня 1944 года (250 партызан) злучыўся з Чырвонай арміяй і атрад І. В. Дубіка (пазней 138-ы), які 19 студзеня 1944 года злучыўся з Чырвонай Арміяй.

Камандаванне

Камандзіры

Камісар

Начальік штаба

Гісторыя

У лістападзе — снежні 1942 года партызаны ўдзельнічалі ў падрыве мастоў на рэках Пціч і Бобрык (Пціцкая аперацыя). Вялі адкрытыя і засадныя баі, у тым ліку каля вёскі Міхедавічы Капаткевіцкага, вёсак Бабунічы (Бабуніцкі бой), Асавец Петрыкаўскага раёнаў, на дарозе КонкавічыБалажэвічы. У сакавіку 1943 года каля вёскі Капцэвічы падарвалі некалькі машын з жывой сілай немцаў. 21 жніўня 1943 года разбілі нямецкі гарнізон, які ахоўваў чыгуначны ўчастак МуляраўкаКоржаўка. У жніўні — верасні 1943 года на чыгуначным участку ЛунінецКалінкавічы падарвалі больш за 2 000 рэек, у лютым — чэрвені 1943 і красавіку 1944 гадоў вялі баі з карнікамі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944)
Катэгорыя·Зніклі ў 1944 годзе