wd wp Пошук:

123-я Акцябрская партызанская брыгада імя 25-годдзя БССР

123-я Акцябрская партызанская брыгада імя 25-годдзя БССРпартызанская брыгада, створаная ў маі 1942 года. Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Акцябрскага, Капаткевіцкага, Петрыкаўскага, Глускага, Жыткавіцкага, Парыцкага раёнаў. 26 чэрвеня і 5 ліпеня 1944 года брыгада (609 партызан, пяць атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад

Улічваючы рост партызанскіх атрадаў, іх актыўнасць, у студзені 1942 года па ініцыятыве камандавання атрада «Чырвоны Кастрычнік» створана аб’яднанне атрадаў пад назвай «гарнізон» Ф. І. Паўлоўскага (камандзір Фёдар Іларыёнавіч Паўлоўскі, камісар Сямён Васілевіч Маханько, начальнік штаба Р. І. Бар’яш). У яго увайшлі атрады «Чырвоны Кастрычнік» (арганізаваны ў ліпені 1941 года), А. Ф. Каваленкі (пазней імя Каваленкі, арганізаваны ў снежні 1941 года), М. Б. Храпко, У. М. Шваякова (37-я партызанская брыгада імя А. Я. Пархоменкі), І. С. Губіна, І. Р. Жулегі (пазней «За Радзіму»), В. І. Лівенцава (1-я Бабруйская партызанская брыгада, А. Г. Балахонава (100-я Глуская партызанская брыгада), Капаткевіцкі, М. П. Бумажкова, У. Ц. Шантара (225-я партызанская брыгада), Чацвяртнога, Вежнаўца (усяго 1301 партызан). Зімой — вясной 1942 года ў «гарнізоне» былі арганізаваны атрады Т. Ц. Жулегі (пазней імя 25-годдзя ВЛКСМ), А. Е. Папругі (пазней «Смерць Фашызму»), А. П. Пакуша (пазней імя Чапаева 225-й брыгады), А. Ф. Сарафанава. Каб пашырыць радыус дзеянняў, вясной 1942 года атрадам Бумажкова, Храпко, Шваякова, Шантарава, Балахонава, Лівенцава, Пакуша дазволена дзейнічаць самастойна. У маі 1942 года на базе атрадаў, што засталіся ў «гарнізоне», створана брыгада Ф. І. Паўлоўскага (з лютага 1943 года называлася 123-я брыгада, са студзеня 1944 года — 123-я партызанская брыгада імя 25-годдзя БССР). У сакавіку атрады І. С. Губіна і А. Ф. Сарафанава перададзены 210-й Капаткевіцкай партызанскай брыгадзе.

Камандаванне

Камандзіры

Камісары

Начальнікі штаба

Гісторыя

У ліпені 1941 года партызаны Ц. П. Бумажкова ва ўзаемадзеянні з браняпоездам разбілі штаб нямецкай дывізіі ў вёсцы Воземля Акцябрскага раёна, захапілі трафеі, у тым ліку аператыўную карту штаба арміі з планам наступлення на гомельска-чарнігаўскім і арлоўскім напрамках, якую пераправілі камандаванню Чырвонай Арміі (Воземлянскі бой (1941)). У другім баі разбілі штаб нямецкай часці, якая размяшчалася ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна, захапілі 35 аўтамашын, 8 кулямётаў, шмат матацыклаў. У лістападзе 1942 года ўдзельнічалі ў падрыве моста праз рэку Пціч (Пціцкая аперацыя), у снежні — чыгуначнага моста праз рэку Бобрык. Да канца студзеня 1944 года ўтрымлівалі Рудабелку, дзе дзейнічалі савецкія ўстановы, школы. У лютым 1942 года знішчылі нямецкае падраздзяленне будаўнічага батальёна, якое прыбыло аднавіць разбураны чыгуначны ўчастак у раёне станцыі Муляраўка (Муляраўская аперацыя). Разбілі шмат нямецкіх гарнізонаў, у тым ліку ў Капаткевічах (Капаткевіцкі бой), Халопенічах, Муляраўцы, Азарычах (Азарыцкі бой), Валосавічах, Шкаве, Бярозаўцы, Ламавічах (Ламавіцкі бой). Вясной і ўвосень 1942 года вялі баі супраць карнікаў у раёне вёсак Лескі, Шкава, станцыі Рабкор Акцябрскага раёна. На чыгуначным участку КарпілаўкаРатміравічы ў жніўні — верасні 1943 года разбурылі 20 км чыгуначнага палатна, знішчылі 7 мастоў, 7 лістапада правялі бой з аб’яднанай нямецкай групоўкай (8 гарнізонаў) і выйшлі з акружэння, выбілі немцаў з вёскі Гаць. У лістападзе — снежні 1943 года падарвалі 10 танкаў, 35 аўтамашын, спалілі 14 мастоў, пашкодзілі 6 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі. У лістападзе праз лінію нямецкага фронту ўстанавілі сувязь з 37-й і 60-й стралковымі дывізіямі Чырвонай Арміі, перадавалі ім звесткі разведкі, забяспечвалі праваднікамі. Арганізатарам партызанскага руху ў Палескай вобласці Ц. П. Бумажкову і Паўлоўскаму першым з савецкіх партызан прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (жнівень 1941 года).

Памяць

У гонар брыгады ў 1948 годзе ў вёсцы Курын Акцябрскага раёна пастаўлены помнік, у 1959 годзе ў гарадскім пасёлку Акцябрскі ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Зніклі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944)
Катэгорыя·З’явіліся ў 1942 годзе