wd wp Пошук:

37-я Ельская партызанская брыгада

37-я Ельская партызанская брыгадапартызанская брыгада, створаная 1 ліпеня 1943 года на базе Ельскага атрада, арганізаванага ў лютым 1943 года, пры фарміраванні брыгады быў разбуйнены на чатыры атрады. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Ельскага, Лельчыцкага, Тураўскага, Мазырскага і іншых раёнаў. 21 лістапада, 19 снежня 1943 года, 11 студзеня 1944 года брыгада (755 партызан, чатыры атрады), паатрадна злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад

Камандаванне

Камандзір

Камісар

Начальнік штаба

Гісторыя

Баявыя аперацыі партызаны праводзілі на чыгунках, шашэйных і грунтавых дарогах. Найбольш значнымі з іх былі засадныя баі 12 жніўня, 14 лістапада 1942 года, 30 сакавіка 1943 года на дарогах СкароднаеВалаўская Рудня, ОўручЕльск. Некалькі баёў правялі разам з украінскімі партызанскімі атрадамі злучэння С. А. Каўпака, у тым ліку бой у снежні 1942 года каля вёскі Глушкавічы Лельчыцкага раёна. У верасні 1943 года партызаны ўдзельнічалі ў аперацыі «рэйкавая вайна» на чыгуначным участку БагуцічыЕльск. Разам з часцямі Чырвонай Арміі вялі баі за вызваленне гарадскога пасёлка Ельск (Ельская аперацыя).

Памяць

У 1970 годзе ў вёсцы Зашыр’е Ельскага раёна ў гонар брыгады была ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Гісторыя Мазырскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944)
Катэгорыя·Зніклі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Жыткавіцкага раёна
Катэгорыя·З’явіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Лельчыцкага раёна
Катэгорыя·Гісторыя Ельскага раёна