wd wp Пошук:

150-я партызанская брыгада імя Ф. М. Языковіча

150-я партызанская брыгада імя Ф. М. Языковіча — была створана ў снежні 1943 года ў Капаткевіцкім раёне на базе трох атрадаў вылучаных 125-й Капаткевіцкай партызанскай брыгадай. У снежні 1943 — студзені 1944 ажыццявіла рэйд у Дамачаўскі раён. Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Дамачаўскага, Дзівінскага, Целяханскага, Драгічынскага раёнаў БССР і Любэшыўскага раёна Валынскай вобласці. Брыгадзе нададзена імя сакратара Палескага падпольнага абкома КП(б)Б Ф. М. Языковіча, які загінуў у красавіку 1943 года.

Гісторыя

Партызаны разам з іншымі брыгадамі і атрадамі Паўднёвай зоны Брэсцкай вобласці толькі ў лютым — сакавіку 1944 года правялі 27 баёў, удзельнічалі ў абароне партызанскай зоны ў раёне Дняпроўска-Бугскага канала. 30 сакавіка 1944 года брыгада (541 партызан) злучылася з Чырвонай Арміяй. Пасля злучэння брыгада была ўключана ў баявы парадак 160-й дывізіі на ўчастку абароны правага берага Прыпяці ў Любэшыўскім раёне.

Склад

Камандаванне

Камандзір

Камісар

Начальнік штаба

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Зніклі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944)