wd wp Пошук:

50-я Жыткавіцкая партызанская брыгада

50-я Жыткавіцкая партызанская брыгадапартызанская брыгада, створаная ў верасні 1943 года на базе атрадаў «1 Мая» (арганізаваны ў ліпені 1941 года з партактыву Жыткавіцкага раёна, пад назвай «1 Мая» з вясны 1943), і 2-га Жыткавіцкага (арганізаваны ў ліпені 1943 года, з кастрычніка — 109-ы атрад, 15 студзеня 1944 года злучыўся з Чырвонай Арміяй). Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Жыткавіцкага, Тураўскага, Лельчыцкага раёнаў. 6 ліпеня 1944 года брыгада (900 партызан, атрады «1 Мая», 105-ы, 113-ы, 117-ы) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Гісторыя

Партызаны знішчалі жывую сілу і тэхніку немцаў на чыгунках, шашэйных і грунтовых дарогах. У лютым 1944 года на дарозе БялёўЖыткавічы падарвалі 20 аўтамашын з салдатамі і тэхнікай. У студзені — красавіку 1944 года пусцілі пад адхон больш за 40 эшалонаў, падарвалі 80 аўтамашын. У ноч на 20 чэрвеня 1944 года падарвалі больш за 730 рэек.

Камандаванне

Камандзір

Камісары

Начальнікі штаба

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Зніклі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944)