wd wp Пошук:

Мазырская партызанская брыгада імя Аляксандра Неўскага

Мазырская партызанская брыгада імя Аляксандра Неўскагапартызанская брыгада, створаная ў 1943 годзе на базе 2 партызанскіх атрадаў, якія дзейнічалі ў Мазырскім раёне (арганізаваны ў лютым і чэрвені 1943 года). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Мазырскага, Петрыкаўскага, Ельскага раёнаў. 8 студзеня 1944 года брыгада (500 партызан, тры атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад

Камандаванне

Камандзір

Камісары

Начальнік штаба

Гісторыя

Партызаны 30 верасня 1943 года разграмілі нямецкі гарнізон у вёсцы Шчакатава Мазырскага раёна (Нараўлянска-Шчакатоўская аперацыя). 3 кастрычніка 1943 года знішчылі асабовы склад хойніцкага і брагінскага гарнізонаў у час іх перадыслакацыі ў горад Петрыкаў. У ноч на 19 верасня 1943 года на перагоне ЕльскМытва падарвалі 560 рэек. З часцямі Чырвонай Арміі ў студзені 1944 года ўдзельнічалі ў вызваленні горада Мазыра і вёсак Козенкі, Дразды, Бабры, Скрыгалаў.

Памяць

У 1968 годзе каля вёскі Буда Казіміраўская Мазырскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены абеліск.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944)
Катэгорыя·Зніклі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·З’явіліся ў 1943 годзе