wd wp Пошук:

210-я Капаткевіцкая партызанская брыгада

210-я Капаткевіцкая партызанская брыгадапартызанская брыгада, створаная ў сакавіку 1943 года. Дзейнічала на тэрыторыі Капаткевіцкага і Даманавіцкага раёнаў. У ліпені 1943 года брыгада была расфарміравана.

Склад

Брыгада была створана на базе атрадаў П. Я. Ігуменава, Р. І. Краўца, І. С. Губіна, А. Ф. Сарафанава, І. А. Бабіча. Пасля расфарміравання брыгады атрад Краўца быў вылучаны для фарміравання 130-й Петрыкаўскай партызанскай брыгады, атрад Я. І. Гулевіча быў перададзены 99-й Калінкавіцкай партызанскай брыгадзе, атрады Ігуменава і Бабіча ў верасні 1943 года былі аб’яднаны ў 100-ю Глускую партызанскую брыгаду, атрады Губіна і Сарафанава вылучаны ў самастойныя.

Камандаванне

Камандзір

Камісары

Начальнік штаба

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944)
Катэгорыя·Зніклі ў 1943 годзе