wd wp Пошук:

Брэсцкае партызанскае злучэнне

Брэсцкае партызанскае злучэннепартызанскае злучэнне, створанае ў красавіку — чэрвені 1943 года на базе асобых атрадаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі Брэсцкай вобласці.

Камандаванне

Камандзір:

Начальнік штаба:

Склад

Злучэнне аб’ядноўвала 11 брыгад:

12 асобна дзейных партызанскіх атрадаў:

Для барацьбы супраць карнікаў у лютым 1944 года паводле распараджэння Беларускага штаба партызанскага руху ў паўднёвых раёнах Брэсцкай вобласці была створана часовая групоўка партызанскіх брыгад і атрадаў Паўднёвай зоны (узначаліў упаўнаважаны штаба партызанскага злучэння вобласці П. М. Кавальскі).

За ўвесь перыяд баявой дзейнасці аб’ядноўвала больш за 13 000 партызан. З часцямі Чырвонай Арміі брыгады і атрады злучаліся паступова па меры вызвалення раёнаў іх дзеянняў. У сакавіку 1944 года злучыліся брыгады і асобныя атрады Паўднёвай зоны, у ліпені — астатнія.

Сяргею Георгіевічу Жуніну і Сяргею Іванавічу Сікорскаму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944)
Катэгорыя·Зніклі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Брэсцкай вобласці
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·З’явіліся ў 1943 годзе