wd wp Пошук:

Васілевіцкая партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі

Васілевіцкая партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкіпартызанская брыгада, створаная 31 кастрычніка 1943 года на базе атрада імя П. К. Панамарэнкі (арганізаваны ў красавіку 1943) разбуйненнага на тры атрады. Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Васілевіцкага раёна. 17 лістапада 1943 года брыгада (365 партызан, тры атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад

Камандаванне

Камандзір

Камісар

Начальнік штаба

Гісторыя

У маі 1943 года партызаны разам са 101-й Даманавіцкай партызанскай брыгадай каля станцыі Жэрдзь на значным участку пашкодзілі чыгуначнае платно, знішчылі два масты, у чэрвені разбілі нямецкі гарнізон у вёсцы Савічы, у жніўні (разам з 99-й Калінкавіцкай і 101-й Даманавіцкай брыгадамі) разбілі буйны гарнізон у вёсцы Ведрыч, вывелі са строю чыгуначны ўчастак ГалявіцыКалінкавічы. Правялі некалькі адкрытых і засадных баёў, у тым ліку ў чэрвені 1943 года каля вёскі Залатуха супраць карнай экспедыцыі, у жніўні каля вёскі Асташкавічы. Аперацыю «рэйкавая вайна» праводзілі на чыгуначным участку ВасілевічыНахаў, удзельнічалі ў вызваленні Васілевіч.

Памяць

У 1975 годзе ў вёсцы Гогалева Калінкавіцкага раёна ў гонар брыгады ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944)
Катэгорыя·Зніклі ў 1943 годзе