wd wp Пошук:

125-я Капаткевіцкая партызанская брыгада

125-я Капаткевіцкая партызанская брыгадапартызанская брыгада, створаная ў студзені 1943 года. Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Капаткевіцкага і Петрыкаўскага раёнаў. 29 чэрвеня 1944 года брыгада (372 партызаны, тры атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Гісторыя

Партызаны праводзілі аперацыі на чыгуначным участку ЛунінецГомель, на шашэйных і грунтавых дарогах. У жніўні 1943 года падарвалі больш за 1,7 тыс. рэек, у ноч на 24 чэрвеня 1944 года на ўчастку СтарушкіБабруйск, больш за 270 рэек, у сакавіку — чэрвені 1943 года, красавіку 1944 года вялі баі супраць карнікаў і па ліквідацыі нямецкіх гарнізонаў, у тым ліку ў вёсцы Муляраўка Петрыкаўскага раёна. У красавіку — чэрвені 1944 года дзейнічалі ў прыфрантавой паласе нямецкіх войск, здабывалі і перадавалі Чырвонай Арміі звесткі разведкі. Камандзіру 78-га дыверсійнага атрада Р. А. Такуеву і камандзіру дыверсійнай групы Ф. А. Малышаву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Склад

Брыгада была створана на базе атрадаў Капаткевіцкага, «Балотнікава» (І. Н. Глушко), М. Ф. Бабкова, Р. І. Краўца, А. Р. Волкава (з верасня 1943 года — 39-ы атрад), 2-га Капаткевіцкага.

У сакавіку 1943 года атрад Краўца быў перададзены 210-й Капаткевіцкай партызанскай брыгадзе. У чэрвені 2-і Капаткевіцкі атрад быў вылучаны ў самастойны і вызначаны як штабны. У ліпені 1943 года з брыгады былі вылучаны атрады «Балотнікава» і Бабкова і на іх базе створана 130-я Петрыкаўская партызанская брыгада. У верасні 1943 года ў складзе брыгады створаны 55-ы атрад, які 22 лютага 1944 года (55 партызан) злучыўся з Чырвонай Арміяй. У снежні 1943 года на базе 17-га, 27-га і 39-га атрадаў была створана 150-я партызанская брыгада імя Ф. М. Языковіча.

29 чэрвеня 1944 года брыгада ў складзе 45-га атрада імя Маставога, 78-га дыверсійнага і 25-га атрадаў злучылася з Чырвонай Арміяй.

Камандаванне

Камандзіры

Камісары

Начальнікі штаба

Памяць

У 1975 годзе ў гарадскім пасёлку Капаткевічы і вёсцы Новыя Галоўчыцы Петрыкаўскага раёна ў гонар брыгады былі ўстаноўлены мемарыяльныя дошкі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Зніклі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944)
Катэгорыя·З’явіліся ў 1943 годзе