wd wp Пошук:

Міхал Вівег

Міхал Вівег

Міхал Вівег (чэшск.: Michal Viewegh) (нарадзіўся 31 сакавіка 1962) — чэшскі пісьменнік і публіцыст, самы паспяховы на сённяшні дзень празаік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і хіміка і юрысткі. У 1980 годзе скончыў гімназію ў Бенешаве, вывучаў багемістыку і педагогіку на Філасофскім факультэце Карлава ўніверсітэта ў Празе (скончыў навучанне ў 1988 годзе).

Пачаў друкавацца ў 1983 годзе, у часе навучання ва ўніверсітэце. Пасля атрымання дыплома некаторы час працаваў па спецыяльнасці (настаўнікам). З 1993 года на працягу двух гадоў быў рэдактарам у выдавецтве «Чэшскі пісьменнік», пасля займаўся выключна ўласнай творчасцю.

Лаўрэат прэміі Іржы Ортэна за 1993 год.

Творчасць

Творы Міхала Вівега перакладзеныя на венгерскую, беларускую, нідэрландскую, харвацкую, нямецкую, балгарскую, сербскую, дацкую, славенскую, рускую, польскую, італьянскую, англійскую, французскую, літоўскую, Іспанскую, фінскую, македонскую, кітайскую мовы і іўрыт.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. Michal Viewegh // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  4. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Чэшскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі Чэхіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Празе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Публіцысты Чэхіі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных