Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М. І. Глінкі, колішнія назвы Мінскі музычны тэхнікум (1924—1937), Мінскае музычнае вучылішча (1937—2011), з 1954 імя М. І. Глінкі — установа сярэдняй спецыяльнай адукацыі Рэспублікі Беларусь, адна са старэйшых і аўтарытэтных у краіне сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў у сферы культуры.
Заснаваны ў 1924 годзе як Мінскі музычны тэхнікум з класамі фартэпіяна, скрыпкі, віяланчэлі, кампазіцыі. У наступным 1925 годзе адчыніліся класы духавых і ударных інструментаў, у 1928 годзе — інструктарскае аддзяленне, на базе якога пачалася падрыхтоўка дырыжораў хора. З 1934 года быў адкрыты прыём на спецыяльнасць «Спевы».
У маі 1937 года тэхнікум быў рэарганізаваны ў Мінскае музычнае вучылішча. У красавіку 1957 года Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР за дасягненні ў падрыхтоўке музычных кадраў прысвоіў вучылішчу імя геніяльнага русскага кампазітара Міхаіла Іванавіча Глінкі.
У 1973 годзе ў вучылішчы адкрыта падрыхтоўка па спецыяльнасці «Народны хор». У 1976 годзе ўзведзены новы будынак музычнага вучылішча па вул. Грыбаедава паводле праекта архітэктараў Л. Маскалевіча і Г. Ласкавай[1]. У 1980 адкрыта падрыхтоўка па па спецыяльнасці «Мастацтва эстрады».
Распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 кастрычніка 2003 г. № 300рп Минскае дзяржаўнае музычнае вучылішча імя М. І. Глінкі перададзена з рэспубліканскай уласнасці ў камунальную уласнасць горада Мінска[2]. У 2011 годзе рашэннем Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта навучальная ўстанова была перайменавана ва ўстанову адукацыі «Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М. І. Глінкі».