wd wp Пошук:

Мікола Равенскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Равенскі. Мікола (Мікалай Якаўлевіч) Равенскі (5 снежня 1886, маёнтак Капланцы Ігуменскага павета, цяпер Бярэзінскі раён Мінскай вобласці — 9 сакавіка 1953, Лёвен, Бельгія) — беларускі кампазітар , дырыжор, музычны крытык.

Біяграфічныя звесткі

Вучыўся на рэгенцкіх курсах у Маскве і Пецярбургу (19131915), скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1930). Працаваў рэгентам і настаўнікам спеваў у г. Навагрудак. Збіраў народныя песні Навагрудчыны (архіў загінуў падчас Вялікай Айчыннай вайны). 3 1919 г. у Мінску, кіраўнік хору пры Беларускім рабочым клубе, хормайстар гарадскога тэатра. Удзельнічаў у экспедыцыі, арганізаванай Інстытутам беларускай культуры для збору народных песен на Случчыне ў 1921 г. З 1923 г. у Маскве, дзе падтрымліваў цесную сувязь з беларускім асяродкам, асабліва з У. Дубоўкам, які значна паўплываў на яго творчасць. 3 1930 г. выкладаў у музычным тэхнікуме, Беларускай кансерваторыі. У 1938 г. выключаны з Саюза кампазітараў БССР

Падчас нацысцкай акупацыі рэгент царкоўнага хору ў г. Чэрвень (Ігумен). 3 1944 г. у Германіі. У лагеры для перамешчаных асоб кіраваў хорам, арганізаваў Беларускі жаночы ансамбль. з 1950 у Бельгіі. Быў запрошаны у Лёвенскі універсітэт, дзе стварыў студэнцкі ансамбль беларускай музыкі. Супрацоўнічаў з Беларускім інстытутам навукі і мастацтва (БІНІМ).

У апошнія гады захварэў на рак[1][2]. Пахаваны ў Лёвене. Помнік на магіле выканаў Міхась Навумовіч[3].

Творчасць

Падрыхтаваў да друку рукапіс «Характэрныя рысы беларускай народнай песні» (засталася ў рукапісе). Музычную і кампазітарскую дзейнасць пачаў у 1920-я г. Яго творчасць цесна звязана з беларускім фальклорам, па мастацкіх поглядах быў блізкі да літаратурна-мастацкага аб’яднання «Узвышша».

Аўтар апрацовак беларускіх народных песень і песень на вершы М. Багдановіча («Слуцкія ткачыхі» і інш.), Я. Купалы, Я. Коласа («Мой родны кут», «Край наш бедны» і інш.), К. Буйло (гістарычная сюіта «Курган» паводле аднайменнага верша), Ц. Гартнага («Ах ты, Нёман-рака»), З. Бядулі, якія часткова ўвайшлі ў яго «Зборнік песень з нотамі» (1922), беларускай оперы «Браніслава» (лібрэта У. Дубоўкі; у 1930 г. опера канфіскавана). Аўтар першай беларускай аперэты на словы В. Дуніна-Марцінкевіча «Залёты», музыкі на тэксты царкоўных малітваў, у т.л. «Магутны Божа» (на словы Н. Арсенневай). Кампанаваў рэлігійную музыку.

У маскоўскі перыяд жыцця захапіўся фугай, блізкай да беларускай народнай музыкі. Падчас нямецкай акупацыі напісаў музыку для «Пагоні».

У канцы жыцця кіраваў хорам беларускіх студэнтаў у Бельгіі (на гэтай пасадзе яго змяніў Канстанцін Кіслы), з ім даў многа канцэртаў у краінах Заходняй Еўропы.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Дзіяна Чаркасава. Цярністы шлях Міколы Равенскага // Салідарнасць. — 2 снежня 2011.
  2. Станкевіч Я. † Св. памяці Мікола Равенскі // За родную мову і праўдзівы назва: выбранае. — Смаленск, 2013. — С. 328.
  3. Навумовіч Міхась // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Музычныя крытыкі СССР
Памерлі ў Лёвене
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Члены Беларускага саюза кампазітараў
Асобы
Музыканты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Памерлі ў Бельгіі
Памерлі ў 1953 годзе
Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі
Музычныя крытыкі Беларусі
Выпускнікі Маскоўскай кансерваторыі
Пахаваныя ў Лёвене
Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Нарадзіліся ў Ігуменскім павеце
Дырыжоры паводле алфавіта
Кампазітары СССР
Імігравалі ў Германію з Беларусі
Нарадзіліся ў Бярэзінскім раёне
Дырыжоры СССР
Кампазітары Беларусі
Памерлі 9 сакавіка
Дырыжоры Беларусі
Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Нарадзіліся 5 снежня
Нарадзіліся ў 1886 годзе
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Кампазітары паводле алфавіта
Імігравалі ў Бельгію з Беларусі