wd wp Пошук:

Міхаіл Якаўлевіч Фінберг

Міхаі́л Я́каўлевіч Фі́нберг (21 лютага 1947, Мазыр, Гомельская вобласць — 11 снежня 2021) — беларускі дырыжор, мастацкі кіраўнік і дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Рэспублікі Беларусь, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Народны артыст Беларусі (1994).

Біяграфія

Нарадзіўся 21 лютага 1947 года ў Мазыры. Бацька — Янкель Фінберг (1900 г.н.), рабочы; маці — Бэля Фінберг (1905 г.н), прачка[1][2]. У сям’і гаварылі на ідышы. Акрамя Міхаіла, у сям’і былі старэйшыя дзеці — Сямён і Зіна (памерла ад голаду па дарозе ў эвакуацыю)[2].

У 1970 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю (дырыжор). У 1970 годзе ажаніўся з Алай Гофман (1949 г.н.); вяселле маладыя адзначалі 26 лістапада 1970 года на турбазе пад Бабруйскам[2]. 26 лістапада 1972 года ў іх нарадзіўся сын, якога назвалі Аляксандрам.

У 1973 годзе скончыў аспірантуру пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. Прафесар Беларускай акадэміі музыкі. Выхаванец ваеннага аркестра штаба Беларускай ваеннай акругі (1962—1966). У 1967—1970 гадах быў артыстам аркестра Беларускага радыё і тэлебачання. У 1970—1987 гадах — дырыжор, галоўны дырыжор аркестра Мінскага дзяржаўнага цырка. З 1987 года працаваў мастацкім кіраўніком — дырэктарам Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Рэспублікі Беларусь.

Член Камітэта па дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь. Член праўлення Беларускага саюза музычных дзеячаў. Намеснік старшыні грамадскага савета па справах мастацтваў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У снежні 2000 года Аляксандр Лукашэнка прызначыў мастацкага кіраўніка Дзяржаўнага аркестра сімфанічнай эстраднай музыкі Міхаіла Фінберга членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Быў членам Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па сацыяльных пытаннях.

У 2014 годзе, калі жонка паставіла яго перад выбарам — сям’я ці аркестр, ён развёўся[2].

Памёр 11 снежня 2021 года[3]. Развітанне адбылося 13 снежня ў вялікай зале Белдзяржфілармоніі, пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках[4].

Палітычныя погляды

Перад рэферэндумам 2004 года[5] і ў час пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года падтрымаў Аляксандра Лукашэнку. На пытанне пра стаўленне да ўдзельнікаў акцый пратэсту заявіў: «Гэта бандыты. Яны супраць нас. Я люблю сваю радзіму, мой тата прайшоў усю вайну, брат прайшоў усю вайну, сястра… Я служыў у арміі такую колькасць гадоў, што ўвесь мой аркестр столькі гадоў не служыў. Куды яны выходзяць? Трэба любіць сваю радзіму». На пытанне пра стаўленне да беларускага бела-чырвона-белага сцяга адказаў: «Я да сцягоў ніяк не стаўлюся, у мяне быў адзін сцяг — чырвоны»[6].

Пасля звальнення бальшыні трупы Купалаўскага тэатра ўдзельнічаў у пралукашэнкаўскіх канцэртах на сцэне тэатра[7].

Узнагароды і званні

Зноскі

  1. «С ним легко было идти вперед». Каким был Михаил Финберг? Рассказывают коллеги и ученики
  2. 1 2 3 4 Сын Михаила Финберга показал свадебные фото родителей — сам дирижер никогда их не обнародовал
  3. Не стала маэстра Міхаіла Фінберга — развітанне з артыстам адбудзецца 13 снежня ў Белдзяржфілармоніі
  4. Развітацца з маэстра Фінбергам людзі прыязджалі дэлегацыямі з іншых гарадоў
  5. https://belisrael.info/?p=29564
  6. Фінберг: На вулічныя акцыі выходзяць бандыты. А сцяг у мяне адзін — чырвоны (нявызн.). nashaniva.com (21 кастрычніка 2020). Праверана 11-12-2021.
  7. Елена Молочко. Пшик со смаком, или Дикая фальшь оркестра Финберга(руск.) . nv-online.info (30 кастрычніка 2020). Праверана 11-12-2021.(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Нясвіжа
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мазыры
Катэгорыя·Памерлі 11 снежня
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола БССР
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Мазыра
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Дырыжоры Беларусі
Катэгорыя·Лаўрэаты Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва
Катэгорыя·Народныя артысты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 лютага
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі