wd wp Пошук:

Несцер Фёдаравіч Сакалоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сакалоўскі.

Несцер (Нестар) Фёдаравіч Сакало́ўскі (9 лістапада 1902, в. Вешкі, Бярозкаўскі сельсавет, Докшыцкі раён — 13 лістапада 1950) — беларускі кампазітар, хормайстар, фалькларыст. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Вешкі (зараз у Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі). У 1908 годзе сям’я Сакалоўскіх пераехала ў Мінск. Несцер займаўся ў Першай працоўнай школе, дзе навучыўся спяваць, іграць на балалайцы, быў акцёрам школьнага тэатра. У 1921—1923 гадах працаваў харыстам украінскай тэатральнай трупы. У 1923 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію. Пасля звальнення ў запас стаў акцёрам і хормайстрам Беларускага трэцяга дзяржаўнага тэатра[1]. Скончыў Мінскі музычны тэхнікум (1931, клас кампазіцыі М. Аладава)[2]. У 19321935 гадах вучыўся ў Беларускай кансерваторыі. У 19311937 гадах кіраўнік самадзейных хораў[2]. Адзін з арганізатараў і хормайстар (1937—1941) Ансамбля беларускай народнай песні і танца Беларускай дзяржаўнай філармоніі. У гады Вялікай Айчыннай вайны Несцер Сакалоўскі знаходзіўся ў эвакуацыі, потым некаторы час быў чырвонаармейцам, але быў адкліканы з часці для заняткаў творчай працай. З 1943 года быў мастацкім кіраўніком Палескага абласнога ансамбля песні і танца. З 1944 года начальнік аддзела мастацкай самадзейнасці Упраўлення па справах мастацтваў пры СНК БССР, з 1946 года старшы рэдактар ​​рэдакцыі музычнай літаратуры Белдзяржвыдавецтва[1].

Творчасць

Аўтар музыкі Дзяржаўнага гімна БССР (словы М. Клімковіча), песень на словы Я. Купалы, Я. Коласа, П. Броўкі, А. Русака, М. Машары, М. Чарота, А. Якімовіча і іншых, інструментальных мініяцюр, вакальных сюіт на тэмы беларускіх народных песень[1][2]. Найбольш папулярная «Песня пра Нёмане» (словы А. Астрэйкі). Запісаў і апрацаваў больш за 500 песень (у тым ліку «Ой ты, белая бярозанька», «Падушачка», «Чабарок», «Чаму зязюля не кукавала») і інструментальных найгрышаў[1][2].

Памяць

Імя Н. Ф. Сакалоўскага прысвоена Гомельскаму каледжу мастацтваў[1], Докшыцкай дзіцячай школе мастацтваў. Яму прысвечана кніга І. Г. Нісневіча «Кампазітар Нестар Сакалоўскі» (Мн., 1969). У 2015 годзе кінастудыя «Беларусьфільм» стварыла дакументальны фільм, прысвечаны жыццю і дзейнасці Несцера Сакалоўскага.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  2. 1 2 3 4 САКАЛОЎСКІ НЕСЦЕР ФЁДАРАВІЧ(недаступная спасылка)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барысаўскім павеце
Катэгорыя·Кампазітары — аўтары гімнаў
Катэгорыя·Кампазітары СССР
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Памерлі 13 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1902 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 лістапада
Катэгорыя·Кампазітары Беларусі
Катэгорыя·Пахаваныя на Вайсковых могілках (Мінск)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Докшыцкім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі
Катэгорыя·Супрацоўнікі выдавецтва «Беларусь»
Катэгорыя·Памерлі ў 1950 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Хормайстары Беларусі
Катэгорыя·Постаці Беларускага трэцяга дзяржаўнага тэатра
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам