wd wp Пошук:

Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі

Міхаі́л Па́ўлавіч Дрыне́ўскі (12 лютага 1941, Тонеж — 9 лістапада 2020) — мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусі імя Г. І. Цітовіча. Народны артыст Беларусі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Тонеж Тураўскага раёна Гомельскай вобласці (БССР). У 13 гадоў пачаў працаваць кіраўніком хору калгаса «Труд» у вёсцы Тонеж.

У 1959 годзе паступіў у Гомельскае музычнае вучылішча, якое скончыў у 1963 годзе. У час вучобы Міхаіл Дрынеўскі працаваў з народным хорам вёскі Прыбыткі Гомельскага раёна, дзіцячым хорам Палаца піянераў г. Гомеля.

У 1963 годзе паступіў у Беларускую дзяржаўную кансерваторыю ім. А. В. Луначарскага (клас Г. П. Зелянковай), пасля заканчэння якой быў накіраваны на працу ў Мінскае музычнае вучылішча. З 1973 года М. Дрынеўскі — галоўны хормайстар, з 1975 года — мастацкі кіраўнік Народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча. Дырыжор, фалькларыст, этнограф, знаўца народнай музыкі М. П. Дрынеўскі перапрацаваў і ўзбагаціў творчы працэс Народнага хору, сфармаваў высокапрафесійны нацыянальны калектыў. Ён працягвае развіваць традыцыі, закладзеныя заснавальнікам хору Г. І. Цітовічам.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1984 года, член Беларускага саюза музычных дзеячаў з 1991 года.

Памёр 9 лістапада 2020 года ў выніку ўскладненняў, выкліканых COVID-19. Пахаваны на Усходніх могілках.

Узнагароды

Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі — заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1978), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1982), народны артыст БССР (1987), узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1986), медалём Францыска Скарыны (1990), ордэнам Францыска Скарыны (2002), прафесар.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (32):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў імя Н. Ф. Сакалоўскага
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
Катэгорыя·Народныя артысты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 лютага
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Харавыя дырыжоры Беларусі
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Лельчыцкага раёна
Катэгорыя·Дырыжоры Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лельчыцкім раёне
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Памерлі 9 лістапада
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза музычных дзеячаў
Катэгорыя·Народныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча
Катэгорыя·Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску