wd wp Пошук:

Ларыса Пампееўна Александроўская

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Александроўская.

Ларыса Пампееўна Александроўская (2 (15) лютага 1904, Мінск — 23 мая 1980) — беларуская оперная спявачка

(сапрана), тэатральны рэжысёр

, рэжысёр і грамадскі дзеяч[1]. Народная артыстка БССР (1938), Народная артыстка СССР (1940)[1].

Біяграфія

Нарадзілася ў 1904 годзе ў Мінску, у сям’і служачага чыгункі Пампея Васільевіча Александроўскага. Яго бацькам быў праваслаўны свяшчэннік Васіль Андрэевіч Александроўскі. Усе яго сыны атрымалі духоўную адукацыю, але толькі адзін з іх звязаў жыццё з царквой[2].

Скончыла Беларускі музычны тэхнікум (1928), клас спеваў В. А. Цвяткова[1]; Студыю оперы і балета ў Мінску (1933), вучаніца А. П. Баначыча[1]. З 1933 года — артыстка Беларускага тэатра оперы і балета.

У 1919-24 гадах — удзельніца арганізаванай ёю самадзейнай трупы пры Палітаддзеле Заходняга фронту[1].

Партрэт Ларысы Александроўскай. Іван Ахрэмчык, 1943-1963

На пачатку Вялікай Айчыннай вайны Л. Александроўская пакінула Мінск без рэчаў і дакументаў, толькі забраўшы з бальніцы сына. У складзе франтавых канцэртных брыгад дзесяткі разоў выязджала на перадавую[3]. Член КПСС (з 1942). У 1951—1960 гадах адначасова галоўны рэжысёр Беларускага тэатра оперы і балета. Абіралася кандыдатам у члены ЦК КПБ (1952, 1954, 1956). Адна з арганізатараў Беларускага тэатральнага аб’яднання (з 1946 — старшыня, з 1976 — ганаровы старшыня)[1]. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 2—4-га скліканняў, Вярхоўнага Савета БССР 3—5-га скліканняў[1].

У апошнія часы падводзіла здароўе. 23 мая 1980 года да яе дадому зазірнула намеснік старшыні Савета Міністраў БССР Ніна Лявонцьеўна Сняжкова. Актрыса, узрадаваная нечаканым прыходам такой госці, была вельмі ўсхваляваная, без канца гаварыла пра сына, які гінуў ад алкаголю. Сняжкова ўгаворвала яе легчы ў бальніцу і выклікала да яе ўрачоў. Калі яны прыехалі, Александроўская ўстала, каб адчыніць дзверы, і звалілася мёртвая[4].

Пахаваная на Усходніх могілках.

Творчасць

Прафесійнае майстэрства Л. Александроўскай пачало складвацца ў 1920-я. Выступала з 1920 як спявачка ў трупе Глаўпалітпрасвету Заходняга фронту. У 1927 выконвала беларускія народныя песні на Міжнароднай музычнай выстаўцы ў Франкфурце-на-Майне (разам з В. Кавалёвай, А. Даліва, І. Яўнзем, М. Літвіненка-Вольгемут(руск.) бел.)[5]. Першую оперную партыю выканала ў 1928 (Маргарыта ў «Фаўсце» Шарля Гуно). У 1933-60 у Дзяржаўным тэатры оперы і балета БССР[1].

Шырокі дыяпазон дазваляў спявачцы выконваць і сапранавыя, і мецца-сапранавыя партыі. Уласцівыя ёй музычнасць, драматычны тэмперамент, глыбокае веданне жыцця абумоўлівалі моцнае эмацыянальнае ўздзеянне створаных ёю вобразаў[1]. Выканальніцкая манера Л. Александроўскай вызначалася пранікнёным лірызмам, своеасаблівасцю вакальна-сцэнічнай трактоўкай роляў. З поспехам выконвала партыі ў класічных і нацыянальных операх. Выступала як канцэртная спявачка, значнае месца ў рэпертуары займалі беларускія народныя песні[1].

У рэжысёрскіх работах развівала рэалістычныя традыцыі тэатра.

Выступала ў шматлікіх замежных краінах (ГДР, НРБ, ПНР, ЧССР, Вялікабрытанія, Францыя, Швецыя і інш.)[1].

Адна з арганізатараў Беларускага тэатральнага аб’яднання: з 1946 года — старшыня, з 1976 года — ганаровы старшыня.

У 1950-1970-я выступала з публіцыстычнымі артыкуламі.

Оперныя партыі

Рэжысёрскія работы

Узнагароды

Ушанаванне памяці

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  2. Першая беларуская Кармэн
  3. Будкін, Сяргей. 25 жанчын, без якіх не было б беларускай музыкі (+ аўдыё) (бел.) . Будзьма беларусамі! (2 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2020. Праверана 4 красавіка 2020.
  4. Ей на сцену подсыпали битое стекло, писали на нее анонимки — чего только не было с артисткой Ларисой Александровской
  5. Краткая биография (руск.)
  6. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (36):
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання
Спевакі і спявачкі Беларусі
Рэжысёры Беларусі
Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
Нарадзіліся ў Мінску
Спевакі і спявачкі СССР
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нарадзіліся 15 лютага
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Народныя артысты СССР
Рэжысёры СССР
Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Асобы
Нарадзіліся ў 1904 годзе
Тэатральныя рэжысёры Беларусі
Памерлі ў 1980 годзе
Тэатральныя рэжысёры паводле алфавіта
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3 склікання
Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4 склікання
Кавалеры ордэна Леніна
Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2 склікання
Сапрана
Рэжысёры паводле алфавіта
Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Памерлі ў Мінску
Памерлі 23 мая
Тэатральныя рэжысёры СССР
Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі
Члены КПСС
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання
Музыканты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга