wd wp Пошук:

Надзея Анатольеўна Кучар

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кучар.

Надзея Анатолеўна Кучар (18 мая 1983, Мінск, Беларусь) — беларуская оперная спявачка (сапрана), салістка Муніцыпальнага тэатру Санцьяга, Вялікага Тэатру Жэневы і пермскага тэатру оперы і балету, запрошаная артыстка Вялікага тэатра Беларусі, пераможца конкурсу оперных спевакоў “Спявак Свету - 2015”.

Біяграфія

Нарадзілася ў Мінску. Маці — Зоя Якаўлеўна (філолаг, Мінск, Беларусь), старэйшая сястра — Юлія (загадчыца касай у аддзяленні банка), сярэдняя сястра — Кацярына (рэжысёр масавых мерапрыемстваў), муж — Дзмітрый (сімфанічны дырыжор, Мінск, Беларусь)[1].

Вялікую ролю ў жыцці Надзеі адыграла РГА «Беларускі дзіцячы фонд»: у 7 гадоў будучай артыстцы паставілі «сардэчны» дыягназ, была патрэбная аперацыя, а на той час, 1990-і год, яе рабілі толькі ў адной клініцы ў СССР – у Каўнасе ў прафесара Юргіса Брэдзікіса. Для гэтага былі патрэбныя грошы, у бацькоў іх не было. Маці звярнулася ў Дзіцячы фонд, які ўзяў выдаткі на себя[2].

З 10 гадоў спявала ў дзіцячым хоры, саліравала да 17 гадоў. Першая песня, спетая сольна ў хоры, — «Радзіма мая дарагая» на музыку Уладзіміра Алоўнікава[3].

У 2003 годзе з адзнакай скончыла Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М. І. Глінкі па спецыяльнасці «Музыказнаўства» і тры сезоны адпрацавала ў хоры ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балету[3].

У 2006 годзе стала лаўрэатам 1 прэміі конкурсу вакалістаў у рамках Міжнароднага фестывалю духоўнай музыкі «Магутны Божа»(Магілёў, Рэспубліка Беларусь).

У 2007 годдзе — лаўрэат 1 прэміі двух Міжнародных конкурсаў: Бібігулуль Тулегенавай (Казахстан) і Ірыны Багачовай у Санкт-Пецярбургу.

Таксама ў 2007 годдзе адбыўся першы оперны дэбют у театры оперы і балету Санкт-Пецербургскай кансерваторыі — партыя Марфы ў оперы Рымскага-Корсакава «Царская нявеста». А ў 2009 ужо на прафесійнай сцэне — у Міхайлаўскім тэатры — Наддзея дебютавала ў партыі Віалеты ў оперы Верддзі «Травіята». У гэтым жа тэатры яна выканала іншыя вядучыя партыі для лірыка-каларатурнага сапрана (Прынцеса Еўдасія ў оперы Галеві «Жыдоўка», Оскар у оперы Вердзі «Бал-Маскарад»).

Надея Кучар вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. Так за час вучобы ў кансерваторыі пад кіраўніцтвам Сяргея Стадлера яна ўзяла ўдзел у шматлікіх праектах, выканаў партыю Лючыі («Лючыя дзі Ламмермур» Гаэтана Даніцэці), Марыі («Іван IV» Жоржа Бізэ), Серафіма («Хрыстос на Маслічнай гары» Людвіга ван Бетховена), сапрана ў Рэквіюме Моцарта.

У кастрычніку 2010 года ў Пекіне адбыўся першы сольны канцэрт на сцэне пекінскай канцэртная залы. Партыю фартэпіяна выканаў нязменны канцэртмайстар, лаурэат міжнародных конкурсаўв Дзмітрый Паўлій. У 2011 годзе скончыла Санкт-Пецярбургскую дзяржаўную кансерваторыю імя М. А. Рымскага-Корсакава па спецыяльнасці «сольныя спевы» (клас прафесара Тамары Навічэнка; камерны клас — Ізотова Кіра Уладзіміраўна).

21 мая 2012 года выканала галоўную ролю ў прэмьернай расійскай пастаноўцы оперы Паскаля Дюсапена Меддзеятэрыял у межах 6-га Дзягілеўскага фестивалю ў Пермі[4][5], дырыжор — Тэадор Курэнтзіс. За гэтую ролю атрымала Залатую Маску [6].

У чэрвені 2012 года сумесна з дырыжорам Тэадорам Курэнтзісам і аркестрам MusicAeterna запісала праграму твораў французскага кампазітара часоў барока Рамо для лэйбла Sony Classical[7].

У верасні 2012 года Надзея выйграла Гран-Пры Міжнароднага конкурсу вакалістаў у Галандыі[8]. Таксама на гэтым конкурсе яна была узнагароджана прызом глядацкіх сімпатый і прызауза лепшаее выкананне абавязковага твора Еппе Муляйна Et fit lux[9].

У чэрвене 2014 г. жэбютавала ў ролі Эльвіры ў оперы В. Беліні «Пурытане» у Муніцыпальным тэатры Санцьяга, Чылі: пастанова Emilio Sagi, дырыжор José Miguel Pérez-Sierra.

20 кастрычніка 2014 года звуказапісваючая кампанія «Sony Classical» вырабіла дыск «Sound of Light»[10] з музыкай Жана-Філіпа Рамо (аркестр Musica Aeterna, дырыжор — Тэодор Курентзіс)

У красавіку 2015 года Надзея другі раз стала лаўрэатам прэміі Залатая маска ў намінацыі «Опера — Жаночая роля»[11] за выкананне партыі Доньі Ісабель, (Персел «Каралева індэйцаў», Тэатр оперы и балету, Перм)

У чэрвене 2015 года выйграла Міжнародны конкурс оперных спевакоў «Спявак Свету»(BBC Cardiff Singer of the World) у Кардыфе, на якім прадстаўляла родную Беларусь.[12]

У верасні 2015 года дэбютавала ў Вялікім Тэатры Жэневы ў ролі Мальды ў патрыятычнай оперы Джаакіна Расіні «Вільгельм Тэльм».[13]

З 2018 года - запрошаная артыстка Вялікага тэатра Беларусі.[14]

Рэпертуар

Прызнанне

Першыя прэміі на конкурсе вакалістаў у межах міжнароднага фестывалю «Магутны Божа» (Магілёў, Беларусь, 2005), на Міжнародным конкурсе вакалістаў Бібігуль Тулегенавай (Алма-Ата, Казахстан, 2007), Міжнародным конкурсе оперных спевакоў «Санкт-Петербург» (2007), II Міжнароднам конкурсе маладых оперных спевакоў памяці М. Д. Міхайлава ў Чэбаксарах (2011), Міжнароднага конкурсу вакалістаў у Галандыі, Міжнародны конкурс оперных спевакоў «Спявак Свету»(BBC Cardiff Singer of the World) (2015) і інш.

Паўфіналістка Міжнароднага конкурсу «Опералія» Пласіда Дамінга.

Крыніцы

  1. «Певица мира» Надежда Кучер: в детстве я была пацанкой и чуть не стала кондитером
  2. Salut, Надежда! Архівавана 20 студзеня 2021.
  3. 1 2 Мое первое соло — «Радзіма мая дарагая»
  4. Дягилевский фестиваль имени Курентзиса (обзор) — Академическая музыка — OpenSpace.ru
  5. Ъ-Газета — Одинокий голос женщины
  6. ЗОЛОТАЯ МАСКА / Надежда Кучер
  7. Минский государственный музыкальный колледж имени М. И. — Концерт-встреча с Надеждой Кучер Архівавана 13 ліпеня 2015.
  8. Internationaal Vocalisten Concours ’s-Hertogenbosch — Wikipedia
  9. Nadine Koutcher- «Et fit lux» — International Vocalists Competition Holland (IVC) — September 2012 — YouTube
  10. диск «Sound of Light»
  11. Лауреаты премии «Золотая маска» 2015 Архівавана 9 ліпеня 2016.
  12. Беларуска Надзея Кучар перамагла на конкурсе «Спявак свету» ў Вялікабрытаніі Архівавана 19 верасня 2020.
  13. Беларуская оперная спявачка Надзея Кучар трыумфальна дэбютавала ў Вялікім Тэатры Жэневы Архівавана 12 верасня 2018.
  14. “Спявачка сусвету” Надзея Кучар стала запрошанай артысткай Вялікага тэатра Беларусі Архівавана 14 студзеня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты Расіі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залатая маска»
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 мая
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты Беларусі
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі Расіі
Катэгорыя·Сапрана
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі паводле алфавіта