wd wp Пошук:

Анатоль Міхайлавіч Генералаў

Анатоль Міхайлавіч Генералаў (31 сакавіка 1923, станіца Пацёмкінская(руск.) бел., Кацельнікаўскі раён(руск.) бел., Валгаградская вобласць — 8 ліпеня 2007, Мінск) — беларускі артыст оперы (барытон). Народны артыст БССР (1963)[1].

Біяграфія

Скончыў Музычна-педагагічны інстытут імя Гнесіных(руск.) бел. у Маскве ў 1954 (клас Генадзя Адэна). У 19541981 саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР. У 1976—2007 выкладаў у Беларускай кансерваторыі[1].

Творчасць

Валодаў моцным прыгожым мяккага тэмбру драматычным барытонам, натуральнасцю сцэнічнай выразнасці, яркім тэмпераментам. Стварыў яркія вобразы ў операх — Князь Ігар («Князь Ігар» А. Барадзіна), Рыгалета і Аманасра («Рыгалета» і «Аіда» Д. Вердзі), Змітрок і Апанас («Міхась Падгорны» і «Алеся» Я. Цікоцкага), Сцяпан («Яснае світанне» А. Туранкова), Дзяніс Давыдаў («Надзея Дурава» А. Багатырова), Чалхія («Міндзія» А. Тактакішвілі(руск.) бел.), Альфіа («Сельскі гонар(руск.) бел.» П. Масканьі) і інш. Выканаўца ролі У. І. Леніна на беларускай опернай сцэне («Кастрычнік» В. Мурадэлі(руск.) бел., «У буру» Ц. Хрэннікава)[1].

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 Генералов Анатолий Михайлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 144. — 737 с.
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 лютага 2003 года № 66 «Аб узнагароджанні А.М.Генералава і Н.В.Аўраменка дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»
Тэмы гэтай старонкі (23):
Нарадзіліся ў 1923 годзе
Памерлі ў 2007 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў Валгаградскай вобласці
Выпускнікі Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных
Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Нарадзіліся ў СССР
Барытоны
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Спевакі і спявачкі Беларусі
Памерлі 8 ліпеня
Народныя артысты Беларускай ССР
Спевакі і спявачкі СССР
Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Вікіпедыя:Кінематаграфісты без IMDb
Нарадзіліся 31 сакавіка
Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Асобы