wd wp Пошук:

Юрый Міхайлавіч Багданаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Багданаў. Юрый Міхайлавіч Багданаў (8 жніўня 1944, Горкі, Горкаўская вобласць, РСФСР) — беларускі паэт.

Нарадзіўся ў г. Горкі (цяпер Ніжні Ноўгарад, Расія) ў сям’і служачых. У 1945 годзе разам з бацькамі пераехаў у Баранавічы. Скончыў Мінскае музычнае вучылішча імя М. І. Глінкі (1964). Працаваў выкладчыкам у Баранавіцкай музычнай школе. Пасля заканчэння Літаратурнага інстытута імя М. Горкага ў Маскве (1974) працаваў у Дзяржаўным камітэце БССР па кінематаграфіі інспектарам, намеснікам начальніка Галоўнага ўпраўлення кінафікацыі і кінапракату. Адначасова на працягу пятнаццаці год быў рэдактарам кінабюлетэня «На экранах Беларусі». У 1988—1990 гадах працаваў на кінастудыіі «Беларусьфільм». З 1990 года — вядучы рэдактар у Міністэрстве культуры БССР. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1989 года.

У друку выступае з 1964 года. Піша на рускай мове. Выйшлі кнігі вершаў «Признак счастья» (1974), «Река времени» (1977), «Взлётное поле» (1981), «Берег вселенной» (1988), а таксама паэма «Красная соль» (альманах “Истоки, Масква, 1983). Перакладае творы беларускіх паэтаў на рускую мову.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Перакладчыкі з беларускай мовы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1944 годзе
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Кінематограф Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 жніўня
Катэгорыя·Выпускнікі Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага
Катэгорыя·Рускамоўныя паэты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ніжнім Ноўгарадзе
Катэгорыя·Перакладчыкі на рускую мову