wd wp Пошук:

Маладзечанскі завод металаканструкцый

«Маладзечанскі завод металаканструкцый» (МЗМК) — найбольшы ў Еўропе завод будаўнічых матэрыялаў з металу, заснаваны ў снежні 1968 г. у Маладзечне (Мінская вобласць, Беларусь)[3]. На 2015 г. прадпрыемства мела звыш 560 прылад абсталявання магутнасцю звыш 30 тыс. тон металаканструкцый за год. Асноўным абсталяваннем былі: пракатны стан магутнасцю звыш 110 тыс. тон за год для выпуску гнутазварных профіляў квадратнага і прамавугольнага сячэння, электразварных труб і гнутых швелераў; пракатная лінія магутнасцю звыш 40 тыс. тон за год для вырабу стальных ліставых гнутых профіляў з трапецыяпадобнымі гофрамі з ацынкавана-афарбаванай сталі (профнасціл); аўтаматычная лінія вытворчасці трохслойных сценавых і дахавых сэндвіч-панэляў з напаўняльнікам з мінеральнай ваты. У 2012 г. вытворчасць завода перавысіла спажыванне будаўнічых металаканструкцый у Беларусі[4].

З 2000 г. завод быў асноўным пастаўніком металаканструкцый для шэрагу буйных будынкаў:

Зноскі

  1. Справаздача аб дзейнасці ААТ за 2015 год (руск.) , Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь (12 кастрычніка 2016). Праверана 14 жніўня 2016.
  2. Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2015 год (16 034,24 за долар) , Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь (12 кастрычніка 2016). Праверана 14 жніўня 2016.
  3. Маладзечанскі завод металаканструкцый (Мінская вобласць). Нацыянальная бібліятэка Беларусі (12 кастрычніка 2015). Праверана 14 жніўня 2016.
  4. 1 2 Іван Бараноўскі. Металаканструкцыі з Маладзечна: надзейнасць і бяспека // Звязда : газета. — 21 сакавіка 2012. — № 53 (27168). — С. 4-5. — ISSN 1990-763x.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Прадпрыемствы Маладзечна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Прадпрыемствы Беларусі па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1968 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·1968 год у Беларусі