wd wp Пошук:

Крычаўцэментнашыфер

«Крычаўцэментнашыфер» — беларускае прадпрыемства па вытворчасці цэменту і шыферу, заснаванае ў 1933 годзе ў Крычаве — першынец цэментнай прамысловасці Беларусі. На 2015 г. мела 2 гандлёвыя прадстаўніцтвы ў Расіі (Масква, Смаленск). Сыравінай служаць крэйда з радовішча Каменка (Крычаўскі раён), гліна з радовішча Пушча (Віцебскі раён), прывазныя калчаданавыя агаркі і гіпс. Асноўнымі вырабамі з’яўляюцца портландцэмент, 8-хвалевы і плоскі непрасаваны шыфер[3]. Уваходзіць у склад холдынгу Беларуская цэментная кампанія

Гісторыя

20 лістапада 1933 г. Крычаўскі цэментны завод ажыццявіў першы выраб клінкеру[4]. 23 лістапада Дзяржаўная камісія падпісала пастанову аб уводзе ў дзеянне завода магутнасцю 130 тыс. тонаў цэменту за год[5]. У другую сусветную вайну на месцы разбуранага завода знаходзіўся нямецкі канцэнтрацыйны лагер. У 1949 г. завод адбудавалі. У лютым 1950 г. завод пачаў выраб шыферу. У 1957 г. вытворчасць аб’ядналі ў Крычаўскі цэментна-шыферны камбінат. У 1963 г. да камбінату далучылі завод вапнавай мукі. Цягам 19601966 гг. правялі пашырэнне вытворчай магутнасці. У 1980 г. утварылі вытворчае аб’яднанне «Крычаўцэментнашыфер»[3]. У 1980—1981 гг. ажыццявілі частковую перабудову прадпрыемства, што павялічыла вытворчую магутнасць да 4 тонаў клінкеру за гадзіну[4]. У 2008 г. на месцы 2 старых печаў на заводзе ўзвялі трэцюю і найбуйнешую ў Беларусі печ-трубу для абпальвання клінкеру (даўжыня 170 метраў, дыяметр каля 5 метраў), дзе ў полі спякання тэмпература дасягае +1500 °C. У 2010 г. вытворчасць цэменту вырасла да 1526 тыс. тонаў[6]. 6 ліпеня 2013 г. пусцілі вытворчасць цэменту сухім спосабам магутнасцю 1,8 млн тонаў за год[7], што павялічыла агульную гадавую магутнасць да 3,3 млн тонаў. У жніўні 2013 г. прадпрыемства наведаў А. Лукашэнка, які станоўча ацаніў перспектывы завода, а у пачатку верасня завод атрымаў узнагароду ад «Беларусбанка» як найлепшы партнёр.

Да канца 2014 года спыніў працу стары завод, які вырабляў цэмент так званым «мокрым» спосабам.

Крымінальная справа

17 верасня генеральны дырэктар генеральны дырэктар Леанід Скоцкі быў затрыманы супрацоўнікамі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС і УДКБ па Магілёўскай вобласці пры перадачы грошай. Леанід Скоцкі спрабаваў прысвоіць 40 млн бел. рублёў, выдадзеных працаўнікам прадпрыемства ў якасці прэміі «за эканомію паліўна-энергетычных рэсурсаў» у першым паўгоддзі 2013 г.[8] Летам 2015 г. Крычаўскі раённы суд прыгаварыў экс-дырэктара да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і забаронай на працягу пяці гадоў займаць пасады, звязаныя з кантрольна-размеркавальнымі функцыямі[9].

Зноскі

  1. Справаздача аб дзейнасці ААТ за 2013 год(руск.) . Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь (16 студзеня 2014). Праверана 25 красавіка 2015.
  2. Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2013 год(нявызн.). Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь (16 студзеня 2014). Праверана 25 красавіка 2015.
  3. 1 2 «Крычаўцэментнашыфер» // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 8. — С. 527. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.
  4. 1 2 «Крычаўцэментнашыфер»(нявызн.). Магілёўская абласная бібліятэка (16 студзеня 2005). Праверана 25 красавіка 2015.
  5. Формы ўласнасці Крычаўскага раёна(нявызн.). Магілёўская абласная бібліятэка (16 студзеня 2005). Праверана 25 красавіка 2015.
  6. Іван Бараноўскі. Завод-гігант працуе, завод-гігант будуецца // Звязда : газета. — 11 жніўня 2011. — № 151 (27015). — С. 1, 6. — ISSN 1990-763x.
  7. Аляксей Арэшка Пробная партыя цэменту выпушчаная на новым заводзе ў Крычаве(нявызн.). БелаПАН (6 ліпеня 2013). Праверана 25 красавіка 2015.
  8. Крычаў: чарговая карупцыйная справа(нявызн.). «Вясна» (9 сакавіка 2015). Праверана 27 лістапада 2018.
  9. Былы гендырэктар «Крычаўцэментнашыфера» асуджаны на 10 гадоў зняволення(нявызн.). Наша Ніва (14 ліпеня 2015). Праверана 27 лістапада 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1933 годзе
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Крычаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Прадпрыемствы Магілёўскай вобласці
Катэгорыя·Прадпрыемствы Беларусі па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў