wd wp Пошук:

Беларускі цэментны завод

Беларускі цэментны завод — прадпрыемства цэментнай прамысловасці ў горадзе Касцюковічы Магілёўскай вобласці. Працуе на базе Камунарскага радовішча мелу. Уваходзіць у склад холдынгу Беларуская цэментная кампанія.

Гісторыя

У 1987 годзе ў адпаведнасці з рашэннем урада БССР N216 было пачата будаўніцтва Беларускага цэментнага завода, унікальнага па сваіх характарыстыках (упершыню ў сусветнай практыцы ўкаранёны «сухі» спосаб вытворчасці цэменту з высокавільготнага мелу). У 1993 годзе ў сувязі з недахопам грашовых сродкаў будаўніцтва завода было прыпынена. І толькі па заканчэнні доўгага часу, 11 верасня 1996 г. была ўведзена ў эксплуатацыю першая тэхналагічная лінія Беларускага цэментнага завода. З таго часу былі ўведзены ў строй новая печка “Обжиг” і лінія ўпакоўкі цэменту.

У 2003 годзе ўведзена ў эксплуатацыю газатурбінная ўстаноўка ГТЭ-15 магутнасцю 16 МВт, якая выпрацоўвала да 60 % электраэнергіі, неабходнай для патрэб прадпрыемства; у 2010 да яе далучылася другая ўстаноўка. У 2011 завод зрабіў першыя крокі па выкарыстанні пылавугальнага паліва ў цэментнай прамысловасці.

Сучаснасць

У цяперашні час у склад прадпрыемства ўваходзяць 6 цэхаў, 2 тэхналагічныя лініі вытворчасці цэменту. Выпускаюцца наступныя віды прадукцыі:

Дырэктары

Зноскі

  1. https://news.tut.by/economics/587763.html

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·1996 год у Беларусі
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1996 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прадпрыемствы Магілёўскай вобласці
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Касцюковічы
Катэгорыя·Прадпрыемствы Беларусі па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў