wd wp Пошук:

Стэфан Грабоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грабоўскі. Стэфан Грабоўскі (24 чэрвеня 1767, вёска Асташына Наваградскага павета — 4 чэрвеня 1847) — ваенны і дзяржаўны дзеяч, генерал. Адзін з кіраўнікоў паўстання Т. Касцюшкі[4].

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Грабоўскіх герба «Окша», сын Тамаша Марыяна, генерал-маёра літоўскага войска, і Дароты з Отэнгаўзенаў. Стрыечны брат Паўла Яна Грабоўскага.

Пасля сканчэння Рыцарскай школы ў Варшаве харужы ў войску Вялікага Княства Літоўскага. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай (1792) падпалкоўнік, вызначыўся ў баях пад Мірам і Брэстам.

Член масонскай ложы «Шчаслівага вызвалення» ў Гродне, майстар цырыманіяла[5].

Па перамозе Таргавіцкай канфедэрацыі далучыўся да падрыхтоўкі паўстання ў Вільні, у часе вызвалення якой ад расійскай залогі (красавік 1794) падыход яго аддзела змусіў расійскія войскі пакінуць ваколіцы горада. Браў удзел у баях пад вёскамі Солы і Паляны ў складзе паўстанцкага войска пад камандай Я. Ясінскага. Удзельнічаў у абароне Вільні ў ліпені 1794 года[4]. У канцы жніўня 1794 года ўзначаліў рэйд 2-тысячнага аддзела паўстанцаў на Меншчыну[4] і Магілёўшчыну (Араны — Койданаў — Пухавічы — Бабруйск — Любань). У дарозе да яго далучалася дробная шляхта і сяляне[6]. Аднак пасля Любанскай бітвы (4 верасня 1794) вымушаны быў капітуляваць[4].

Улады Расійскай імперыі выслалі С. Грабоўскага ў Кастрамскую губерню[4]. Волю атрымаў дзякуючы амністыі паўстанцам ад Паўла I.

У расійскую-французскую вайну (1812) перайшоў на бок Напалеона[4]. Абіраўся берасцейскім маршалкам, дзе сабраў войска. У званні генерал-маёра ўзначальваў Ваенны камітэт Камісіі часовага ўраду Вялікага Княства Літоўскага. Па адступленні войскаў Напалеона змагаўся супраць антыфранцузскай кааліцыі разам з Ю. Панятоўскім. Пад Лейпцыгам трапіў у палон.

Дзякуючы падтрымцы Адама Чартарыйскага з захаваннем ваеннага звання ўвайшоў у склад найвышэйшай адміністрацыі Герцагства Варшаўскага. З 1825 міністр-сакратар Царства Польскага[4]. Бараніў інтарэсы свайго краю. З 1826 года генерал дывізіі. Браў удзел у руска-турэцкай вайне (18261829)[4]. У 1832—1839 гадах член Дзяржаўнага савета Расіі[4].

З 1839 года ў адстаўцы[7].

У шлюбе з Н. Гладкоўскай нашчадкаў не пакінуў.

Зноскі

  1. Stefan Grabowski // CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Stefan Grabowski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. 1 2 (unspecified title) Праверана 9 снежня 2021.
  4. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Грабовский Стефан // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 168. — 737 с.
  5. Швед, В. В. Грабоўскі Стэфан Тамашавіч // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.
  6. ЭнцВКЛ, 2005, с. 550
  7. ЭнцВКЛ, 2005, с. 551

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Род Грабоўскіх
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1767 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі 4 чэрвеня
Катэгорыя·Постаці Пухавічаў
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 чэрвеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Царства Польскае)
Катэгорыя·Удзельнікі вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года
Катэгорыя·Памерлі ў 1847 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Новагародскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Генералы Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1794 года