wd wp Пошук:

Мікалай Сяргеевіч Калядка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Калядка. Мікалай Сяргеевіч Каля́дка (нар. 29 чэрвеня 1952, Любань, Мінская вобласць) — беларускі дырыжор. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1994).

Біяграфія

Скончыў Маскоўскі музычна-педагагічны інстытут імя Гнесіных (1975), Літоўскую кансерваторыю (Вільнюс, 1985, клас Ю. Домаркаса). З 1979 года — дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Беларусі.

Творчасць

Творчасці М. Калядкі ўласцівы тонкае адчуванне музычных стыляў, рамантычная ўзнёсласць, эмацыянальнасць[1]. Пад яго музычным кіраўніцтвам пастаўлены балеты «Дон Кіхот» Л. Мінкуса (1979, 1989), «Па-дэ-катр» Ц. Пуні (1981), оперы «Яўген Анегін» П. Чайкоўскага (1986), «Баль-маскарад» Дж. Вердзі (1988), «Медыум» Дж. К. Меноці (1989), «Князь Наваградскі» А. Бандарэнкі (1992), «Воўк і сямёра казлянят» А. Уладзігерава (1984). Дырыжыраваў таксама шматлікімі іншымі операмі.

Узнагароды

Зноскі

  1. БелЭн, 1998
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 верасня 2013 года № 422 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» Архівавана 26 кастрычніка 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Літоўскай акадэміі музыкі і тэатра
Катэгорыя·Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Дырыжоры Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Любані
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных