wd wp Пошук:

Барыс Міронавіч Шапіра

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шапіра. Бары́с Міро́навіч Шапі́ра (20 сакавіка 1930, Журавічы, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць4 красавіка 2019) — беларускі вучоны-эканаміст-аграрнік. Доктар эканамічных навук, прафесар. Акадэмік Міжнароднай акадэміі інфармацыёных працэсаў i тэхналогій. Заслужаны працаўнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (1995). Бацька С. Шапіры.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1930 годзе ў вёсцы Журавічы Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці.

У 1953 скончыў гістарычны факультэт Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута.

Восем гадоў працаваў у сярэдняй школе, з іх шэсць — дырэктарам.

19611973 — старшыня калгаса імя Суворава Любанскага раёна.

19731991 — загадчык сектара арганізацыі працы ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце аграрнай эканомікі.

19912004 — загадчык аддзела арганізацыйных структур АПК, загадчык сектара адаптацыі калгасаў і саўгасаў да рынкавай інфраструктуры гэтага інстытута.

У 1970 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Інтэнсіфікацыя малочнай жывёлагадоўлі» ў 1990 — доктарскую — «Арганізацыя працы ў сельскай гаспадарцы (тэорыя, метадалогія, практыка)».

З 1991 — прафесар. У 1996 г. абраны сапраўдным членам Міжнароднай акадэміі навук інфармацыі, інфармацыйных працэсаў і тэхналогій (МАНІПТ), якая з’яўляецца арганізацыяй, асацыяванай з Дэпартаментом грамадскай інфармацыі ААН.

Заслужаны працаўнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, дэпутат Вярхоўнага Савета 8-га склікання.

Навуковыя працы па праблемах сельска-гаспадарчай вытворчасці, рэфармавання АПК Беларусі.

Узнагароды

Бібліяграфія

Зноскі

  1. http://aviv.by/people/chelovek-s-bolshoy-bukvy/

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Эканамісты
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2019 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Эканамісты Беларусі
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Журавічах
Катэгорыя·Старшыні калгасаў
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Любані
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары эканамічных навук
Катэгорыя·Памерлі 4 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рагачоўскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 сакавіка