wd wp Пошук:

Палужскае вадасховішча

Палу́жскае — вадасховішча ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, за 12 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Краснаполле, паміж аграгарадком Горы і вёскай Дубраўка (Горскі сельсавет).

Плошча паверхні 1,46 км². Даўжыня 7,9 км, найбольшая шырыня 0,6 км. Аб’ём вады 2,8 млн м³. Найбольшая глыбіня 7 м, сярэдняя 1,92[1] м. Даўжыня берагавой лініі 12[1] км. Вышыня плаціны 6,25 м, даўжыня 352 м, даўжыня дамбы 128 м[2]. Ваганні ўзроўню на працягу года 1,3 м. Плошча вадазбору 163 км².

Створана ў 1986 годзе на рацэ Палуж (прыток Беседзі) ў мэтах арашэння зямель, рыбагадоўлі, воднага добраўпарадкавання прылеглых вёсак, рэкрэацыі.

У вадасховішчы водзяцца шчупак звычайны, плотка, акунь, карась і інш.

Зноскі

  1. 1 2 3 Водохранилища — Могилёвская область — Морфометрические параметры водохранилищ // Справочник “Водные объекты Республики Беларусь” Архівавана 23 верасня 2015. (руск.)
  2. Водохранилища — Могилёвская область — Описание гидротехнических сооружений // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 23 верасня 2015. (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вадасховішчы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вадасховішчы Краснапольскага раёна
Катэгорыя·Вадасховішчы Магілёўскай вобласці