Кантра́ст — у сенсітаметрыі і фотаметрыі — розніца ў характарыстыках розных участкаў выявы, а таксама здольнасць фатаграфічнага матэрыялу ці аптычнай сістэмы перадаваць гэту розніцу.
Кантраснасць (таксама, у розных кантэкстах выкарыстоўваецца і само слова кантраст і каэфіцыент кантрасту) — ступень кантрасту, часцей за ўсё выражаецца беспамернай велічынёй, адносінамі ці лагарыфмам адносін.[1]