wd wp Пошук:

Графіт

Графі́тмінерал, які належыць да самародных элементаў. Найбольш пашыраная і ўстойлівая ў зямной кары мадыфікацыя вугляроду.

Графіту характэрна слаістая структура, афарбоўка цёмна-шэрая да чорнай, металічны бляск. Цвёрдасць 1—2, шчыльнасць 2,2 г/см³. Тэмпература плаўлення 3800—3600 °C. Тлусты навобмацак. Вогнетрывалы, электраправодны, хімічна ўстойлівы. Акісляецца толькі пры вялікіх тэмпературах. Валодае невялікім каэфіцыентам трэння. Пад уздзеяннем нейтроннага выпраменьвання павялічваецца цвёрдасць, электрычнае супраціўленне, модуль пругкасці графіту, а яго цеплаправоднасць змяншаецца.

Карысны выкапень. Трапляецца ў магматычных і метамарфічных пародах. Графіт атрымліваюць таксама штучным шляхам — награваннем антрацыту без доступу паветра.

Радовішчы графіту маюць Расія, Украіна, ЗША і інш. На Беларусі вядомы рудапраяўленні графіту ў крышталічным падмурку.

Выкарыстанне

Графіт выкарыстоўваецца ў ліцейнай справе, ядзернай тэхніцы, пры вытворчасці электродаў, алоўкаў, шчолачных акумулятараў, элементаў сілкавання. Штучны графіт выкарыстоўваецца ў якасці пакрыцця соплаў ракетных рухавікоў і камер спальвання, асобных дэталей ракет.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Мінералы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Карысныя выкапні
Катэгорыя·Алатропныя формы вугляроду