wd wp Пошук:

Шэрая шкала

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Шэрая шкала (Grayscale) — адценні шэрага колеру, размешчаныя ў выглядзе табліцы ў якасці эталонаў яркасці белага колеру. Часцей за ўсё выкарыстоўваюць ступеньчатую выяву раўнамернага шэрагу аптычных шчыльнасцяў нейтральна-шэрых палёў. Шырока ўжываецца ў колеразнаўстве і каларыстыцы, для ацэнкі і вымярэнняў якасці тонаперадачы пры фатаграфічнай здымцы, сканаванні, пры капіравальных і друкарскіх працэсах (паліграфія).

4096 узроўняў шэрага

Формы рэалізацыі шэрай шкалы

Шэрая шкала — гэта кантрольная выява раўнамернага шэрагу аптычных шчыльнасцяў нейтральна-шэрых палёў, вырабленых на празрыстай ці непразрыстай аснове і прызначанае для адзнакі і вымярэнняў якасці тонаперадачы пры фатаграфічнай здымцы, сканіраванни, капіравальных і друкарскіх працэсах. Значэнні яркасці шэрай шкалы нярэдка выражаюць у працэнтах, пры гэтым 0 % прадстаўляе белы колер (адсутнасць чорнага пігмента на белым фоне), 100 % — чорны колер (плашчак глыбокага чыста-чорнага пігмента).

У камп’ютарным уяўленні шырока распаўсюджаная шэрая шкала выкарыстоўвае на кожны піксел выявы адзін байт (8 біт) інфармацыі. Такая шкала перадае 256 адценняў (градацый) шэрага колеру, ці яркасці (значэнне 0 уяўляе чорны колер, а значэнне 255 — белы).

Шэрая шкала адлюстроўвае інтэнсіўнасць святла ў кожным пікселі бачнай часткі электрамагнітнага спектру (гл. бачнае святло).

Ужыванне

Шэрая шкала выкарыстоўваецца пры канвертаванні выяў у градацыях шэрага ў каляровую мадэль. Бо шэрая шкала размяшчаецца на дыяганалі ў каляровым кубе мадэлі RGB, то кожны складнік атрымлівае аднолькавыя значэнні, роўныя значэнням адценняў шэрага.

Гл. таксама

Спасылкі

Літаратура

  Адценні шэрага колеру  
Шэры колер Стальны Серабрысты Перламутравы Свінцовы Мышыны Антрацытавы Шызы Колер шэрага зялёнага чаю Колер мокрага асфальту Вугальны колер Грыфельны колер
                       
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Адценні шэрага колеру
Катэгорыя·Адценні шэрага колеру
Катэгорыя·Адценні