wd wp Пошук:

Манета

Манета Нацыянальнага Банка Рэспублікі Беларусь. 2007 г. Крыж Ефрасінні Полацкай

Мане́та (лац.: moneta) — грашовы металічны (шкляны, парцаланавы, кардонны ці інш.) знак дыскападобнай формы з нанесенымі на ім клеймамі — штэмпелямі. Большасць манет б’ецца з двух бакоў. Адпаведна кожны бок мае сваю назву — аверс і рэверс. Бакавое поле манеты называецца — рантам. Вырабляецца на адмысловым прадпрыемстве — манетны двор.

Асноўнымі металамі манеты з’яўляюцца: золата, срэбра, білон, медзь, бронза, нікель, алюміній, жалеза. Сучасныя манеты выбіваюцца са сплаваў. Кожная манета мае сваю вартасць — намінал. У старыя часы, намінал раўняўся вазе і вартасці каштоўнагам металу.

Назва традыцыйна звязаная з эпітэтам рымскай багіні Юноны Манеты (Yuno Moneta) ад лацінскага moneo — раіць, уладжваць. Згодна падання Юнона дала рымлянам грошы на вайну з эпірскім царом Пірам і дапамагла перамагчы. У 275 годзе да н. э. Пір быў канчаткова пераможаны. У гонар Юноны, у яе храм была перанесены манетны двор.

Згодна Герадоту, радзімай манеты з’яўляецца азіяцкая дзяржава Лідыя. Сучаснымі археолагамі знойдзеныя ў тых мясцінах манеты канца 7 стагоддзі да н. э. Гэта на некалькі дзесяцігоддзяў раней за вядомыя грэчаскія манеты.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Нумізматыка