wd wp Пошук:

Вексілалогія

Сцяг Міжнароднай федэрацыі вексілалагічных асацыяцый.

Вексілалогія, або сцягазнаўства — дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая займаецца вывучэннем сцягоў, харугваў, штандараў, вымпелаў і іншых прадметаў падобнага роду.

Слова вексілалогія паходзіць ад лац.: vexillum, якое, у прыватнасці, азначала сцяг рымскага легіёна.

Шырокая цікавасць да вексілалогіі з’явілася ў Амерыцы і Еўропе ў 1960-х гадах. Неўзабаве было заснавана мноства спецыялізаваных перыядычных выданняў, якія дзейнічаюць і цяпер – чэшская «Вексілалогія», амерыканскі «Сцяг-бюлетэнь», англійскі «Сцягмайстар», канадскі «Сцягскан» і іншыя. Шырокай папулярызацыі вексілалогіі паслужылі кнігі амерыканскага сцягазнаўца Уітні Сміта. Кнігі Сміта перакладзены амаль на ўсе еўрапейскія мовы.

Сімвалы ідэнтыфікацыі сцягоў

Сімвалы ідэнтыфікацыі сцягоў распрацаваны Уітні Смітам і ўхвалены Міжнароднай федэрацыяй вексілалагічных асацыяцый.

Першы шэраг прадстаўляе ўжыванне на сушы, другі — на вадзе, з падзелам на прыватны (цывільны), урадавы (дзяржаўны) і ваенны сцягі.

Ужыванне Прыватнае Дзяржаўнае Ваеннае
На сушы Цывільны (нацыянальны) Дзяржаўны (урадавы) Ваенны
На вадзе Цывільны (марскі) Дзяржаўны (марскі) Ваенна-марскі

З гэтых знакаў можна скласці 63 камбінацыі, найбольш ужывальныя прыведзены ў наступнай табліцы:

Сімвал Тэкставы запіс Апісанне (англ.) Ужыванне
C**/*** Civil Flag Цывільнымі асобамі і ўстановамі на сушы
*S*/*** State Flag Дзяржаўнымі ўстановамі на сушы
**W/*** War Flag Сухапутнымі войскамі
***/C** Civil Ensign На цывільных прыватных суднах. Гандлёвы (камерцыйны) сцяг
***/*S* State Ensign На дзяржаўных суднах
***/**W War Ensign Сцяг ВМФ
CS*/*** Civil and State Flag Цывільнымі асобамі і ўстановамі і дзяржаўнымі ўстановамі на сушы
*SW/*** State and War Flag Дзяржаўнымі ўстановамі на зямлі і сухапутнымі войскамі
CSW/*** National Flag Для ўсіх мэт на сушы
***/CSW National Ensign Для ўсіх мэт на вадзе
CSW/CSW National Flag and Ensign Для ўсіх мэт на вадзе і сушы

Таксама ўжываюцца адмысловыя сімвалы для апісання іншых аспектаў выкарыстання сцяга, як напрыклад — афіцыйны статус, які бок сцяга выяўлены і падобнае:

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Дапаможныя гістарычныя навукі
Катэгорыя·Вексілалогія