wd wp Пошук:

Трамвай

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Трамвай (значэнні).

Трамвай PESA 120N

Трамва́й (ад англ.: tram — вагон, ваганетка і way — шлях) — від рэйкавага грамадскага транспарту, звычайна на электрычнай цязе. Трамвай выкарыстоўваецца пераважна ў гарадах.

Гісторыя

Двухвосевы трамвай з адкрытымі пляцоўкамі, ЗША, 1909 г.
Першыя трамваі цягнулі [коні](/Конь_свойскі "Конь свойскі"). Першая ў свеце конка адчынілася ў [Балтымары](/Балтымар "Балтымар") ([ЗША](/ЗША "ЗША"), [штат Мэрыленд](/Штат_Мэрыленд "Штат Мэрыленд")) у [1828](/1828 "1828") годзе. Першы электрычны трамвай паехаў у 1881 годзе ў Грос-Ліхтэрфельдзе (сёння ў межах [Берліна](/Берлін "Берлін")).

Рэкорды

Берагавы трамвай у Бельгіі
Самая працяглая трамвайная сетка ў свеце належыць [Санкт-Пецярбургу](/Санкт-Пецярбург "Санкт-Пецярбург") ([Расійская Федэрацыя](/Расійская_Федэрацыя "Расійская Федэрацыя")), агулам 285 км (2001), раней былі і больш працяглыя сеткі, напрыклад у Берліне, больш за 630 км у 1930 годзе.

Трамваю горада Цэрмат (Швейцарыя) належaць адразу два рэкорды: гэта самы кароткі маршрут у свеце (655 м) і самы высокі над узроўнем мора (2211 м.)

Берагавы трамвай, які курсіруе ў Бельгіі паміж гарадамі Дэ Панэ і Кноке мае самы працяглы ў свеце маршрут — 68 км.

У Будапешце ходзяць самыя доўгія, нізкападлогавыя вагоны (54 м) мадэлі Siemens Combino Plus.

Трамвай у розных краінах

Трамваі лініі Saarbahn (Саарбрукен) Германія перасякаюць мяжу з Францыяй, таксама на тэрыторыю Францыі магчыма трапіць на маршруце № 10 базельскага трамвая (Швейцарыя).

Першы трамвай у Беларусі быў пушчаны ў Віцебску ў 1898 годзе, пасля ў Мінск — 13 кастрычніка 1929. Трамвай таксама ёсць у Наваполацку (1974) і Мазыры (1988).

На афрыканскім кантыненце трамвай дзейнічае ў двух краінах: Тунісе (Туніс) і Егіпце (Каір, Александрыя і Хелуан).

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Трамвай
Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum