wd wp Пошук:

Гняздо

Гняздо з птушанятамі

Гняздо — збудаванне, якое будуецца рознымі відамі жывёл і служыць як месца для сну, жылля, вывядзення і гадавання нашчадкаў.

Гняздо белага бусла з птушанятамі

Сярод пазваночных жывёл гнёзды будуюць некаторыя рыбы, земнаводныя, паўзуны, большасць птушак, некаторыя млекакормячыя.

У залежнасці ад біялагічнага віду і раёна пражывання знешні выгляд, выкарыстоўваемы матэрыял, а таксама размяшчэнне гнёздаў могуць істотна адрознівацца. Некаторыя віды будуюць гнёзды розных тыпаў у залежнасці ад прызначэння. Гнёзды могуць размяшчацца на дрэвах, пад стрэхамі, у дуплах і на зямлі. Гнёзды драпежных птушак, як правіла, размешчаны ў вельмі цяжкадаступных месцах сярод скал ў гарах, радзей — на высокіх дрэвах. У млекакормячых (суслікі, суркі) гнёзды знаходзяцца ў норах у гнездавых камерах

Многія млекакормячыя і буйныя птушкі выкарыстоўваюць пабудаваныя гнёзды на працягу некалькіх гадоў і дзесяцігоддзяў.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Збудаванні жывёл