wd wp Пошук:

Скура

Паверхня скуры чалавека

Скура — анатамічны орган, вонкавае покрыва арганізма пазваночных жывёл, абараняе цела ад шырокага спектру знешніх уздзеянняў, удзельнічае ў дыханні, тэрмарэгуляцыі, абменных і многіх іншых працэсах. Акрамя таго, скура ўяўляе сабой масіўнае рэцэпторнае поле розных відаў павярхоўнай адчувальнасьці (болю, ціску, тэмпературы і г. д.).

Яна адрозніваецца па сваёй структуры, хімічным складзе і паходжанні ад покрываў іншых жывёл, такіх як экзаскелет ў некаторых беспазваночных.

Асноўныя функцыі скуры — гэта абарона цела ад механічных пашкоджанняў і патагенных мікраарганізмаў, а таксама празмернай страты вады. Яна служыць для ізаляцыі, рэгуліроўкі тэмпературы, там знаходзіцца частка рэцэптараў для пачуццяў.

У сысуноў скура самы вялікі орган, частка дыхальнай сістэмы, яна ўключае ў сябе некалькі ўзроўняў эктадэрмальных тканін. Усе сысуны маюць валасы на скуры, нават тыя, што жывуць у моры. Скуры іншых пазваночных адрозніваюцца ад скуры сысуноў. Скура рэптылій і рыб пакрыта цвёрдай ахоўнай луской, а птушак — пёрамі. Скура амфібій часткова адкрыта да пранікнавення і дазваляе осмас пэўных рэчываў.

У скуры адрозніваюць тонкі вонкавы слой — эпідэрміс і ўнутраны — дэрму (уласна скуру), якая пераходзіць у падскурную тлушчавую клятчатку. Эпідэрміс утвораны размешчаным на паверхні рагавым слоем і больш глыбокім парасткавым. Паверхневы слой складаецца з мёртвых, арагавелых клетак, якія пастаянна злушчваюцца. У слоі эпідэрмісу, што прылягае да дэрмы, адбываецца дзяленне новых клетак, якія замяняюць адмерлыя. Вытворнымі скуры з’яўляюцца пазногці, утвораныя элементамі рагавога слоя.

Дэрма (уласна скура) прадстаўлена злучальнай тканкай з вялікай колькасцю валокнаў, якія надаюць ёй пругкасць. Тут размешчаны крывяносныя і лімфатычныя сасуды, нервы, а таксама адчувальныя, халадовыя, цеплавыя і болевыя рэцэптары. У дэрме знаходзяцца потавыя залозы, сальныя залозы, а таксама валасяныя цыбуліны.

Падскурная тлушчавая клятчатка ўтворана рыхлай злучальнай тканкай, паміж валокнамі якой размяшчаюцца тлушчавыя клеткі. За кошт гэтага слоя ўтвараецца своеасаблівая падушка, якая змякчае механічныя ўздзеянні, а таксама перашкаджае страце цяпла.

Літаратура

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (6):
Скура
Сістэмы органаў
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Покрыўная сістэма
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Органы пачуццяў