wd wp Пошук:

Аміяк

Аміяк, NH3, нітрыд вадароду — прасцейшае[1] хімічнае злучэнне азоту з вадародам.

Пры нармальных умовах бескаляровы газ з рэзкім характэрным пахам (пах нашатырнага спірту), амаль удвая лягчэй за паветра, вельмі атрутны. Растваральнасць NH3 у вадзе надзвычай вялікая — каля 1200 аб’ёмаў (пры 0 °C) або 700 аб’ёмаў (пры 20 °C) у аб’ёме вады. Малекула аміяку мае форму трыганальнай піраміды з атамам азоту ў вяршыні.

Выкарыстанне

Аміяк выкарыстоўваецца ў вытворчасці азотнай кіслаты, соды, мачавіны, сінільнай кіслаты, мінеральных угнаенняў і інш.

У халадзільнай тэхніцы носіць назву R717, дзе R — Refrigerant (холадагент), 7 — тып холадагенту (неарганічнае злучэнне), 17 — малекулярная маса.

Зноскі

  1. Бельский В. К. Аммиак Архівавана 15 жніўня 2014. // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Газы
Злучэнні азоту
Растваральнікі
Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Нітрыды
Злучэнні вадароду
Вікіпедыя:Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Холадагенты