wd wp Пошук:

Куцця

Куцця — у беларусаў і іншых славянскіх народаў абрадавая страва; каша з ячных круп, радзей з пшанічных зярнят. Гатуюць для жалобнага стала па нябожчыку (памінкі), а таксама на Дзяды, Радаўніцу і іншыя памінальныя дні. Спажывалі астуджанай з сытой або алеем

Таксама абрадавая страва на Каляды ў славян і іншых народаў; каша з тоўчаных ячных круп (у некаторых народаў з зярнят пшаніцы); вячэра напярэдадні Каляд (посная Куцця), Новага года (стары стыль, багатая або скаромная Куцця) і перад Вадохрышчам (посная Куцця). На ўсе тры куцці кашу варылі ў адным і тым жа гаршку і з аднолькавай колькасці круп. Звараную куццю перад заходам сонца ставілі на покуці. Куцця, якую варылі з цэлых зярнят, была сімвалам жыцця. Вялікае значэнне надавалася прыкметам, варажбе.

Куцця ў літаратуры

Куцці гаршчок ужо ў калена
Стаяў на лаве, чакаў сена,
І вось цяпер гаршчок з куццёю,
Як цар даўнейшаю парою,
Ў пачэсны кут, на свой прастол,
Стаўляўся з гонарам за стол
На гэта сена пад багамі,
Ўладар над хлебам і блінамі,
Бо ён у гэты дзень — персона!
Яго вянчаў абрус-карона. «Новая зямля» (Якуб Колас)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Ежа ў рэлігіі
Стравы паводле алфавіта
Украінская кухня
Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Славянская кухня
Руская кухня
Беларуская кухня