wd wp Пошук:

ФК Тарына

«Тарына» (італ.: Torino) — італьянскі футбольны клуб з горада Турын. Заснаваны ў 1906 годзе. Сяміразовы чэмпіён Італіі і пяціразовы ўладальнік Кубка Італіі. Клуб правёў большую частку сваёй гісторыі ў элітным дывізіёне італьянскага футбола. Асноўнымі колерамі клуба з’яўляюцца бардовы і белы.

Апошняе чэмпіёнства клуба датавана сезонам 1975/76. Найвышэйшым поспехам клуба на еўрапейскай арэне лічыцца другое месца ў Кубку УЕФА сезона 1991/92. Гістарычна склалася так, што «Тарына» ўваходзіць у лік пяці самых паспяховых клубаў у італьянскім футболе ў плане перамог у чэмпіянаце. У 2005 годзе клуб быў перазаснаваны.

З сезона 2012/13 клуб гуляе ў Серыі A.

Гісторыя

Футбольны клуб «Тарына» быў заснаваны 3 снежня 1906 года пасля сустрэчы ў бвеласіпедным камбінаце Фойгт недалёка ад цэнтру Турына. Асноўнымі ігракамі клуба адразу сталі некалькі ігракоў «Ювентуса» на чале з Альфрэда Дзікам, які пакінуў «Ювентус» пасля таго, як клуб выказаў жаданне з’ехаць з Турына[1]. Акрамя Альфрэда Дзіка, іншымі заснавальнікамі клуба з’яўляюцца швейцарскі бізнесмен Ганс Шонбрад, які стаў першым старшынёй, і Віторыа Поца, які пазней стаў галоўным трэнерам зборнай Італіі[2]. Першай пляцоўкай клуба стаў стадыён Веладрома Умберта I. Клуб папоўнілі такасама некаторыя ігракі з іншых клубаў, у тым ліку з клуба «Тарэнезэ», які стаў у выніку быў распушчаны[3]. Той факт, што раскол у «Ювентусе» і стварэнне «Тарына» не былі сяброўскім працэсам, назіраўся ўздым мясцовага супрацьстаяння, якое стала вядома як Дэрбі дэла Моле[4].

«Тарына» прыняў удзел у першым у свеце міжнародным турніры, Torneo Internazionale Stampa Sportiva, у 1908 годзе, якое было арганізавана ў Турыне, дзякуючы італьянскаму часопісу La Stampa Sportiva. «Тарына» атрымаў паражэнне ў фінале ад швейцарскага клуба «Сервет» з лікам 3:1[5]. У 1909 годзе клуб удзельнічаў у міжнародным турніры на прызы сэра Томаса Ліптана пад назвай «Тарына XI», цікава што склад клуба быў складзены не толькі са сваіх ігракоў, але і з ігракоў свайго суперніка «Ювентуса», але клуб не здолеў дайсці да фіналу[6].

Склад

Станам на верасень 2022 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Албанія Бр Этрыт Берыша 1989
2 Францыя ПА Брыян Баее 2000
3 Нідэрланды Аб Пер Схюрс 1999
4 Італія Аб Алесандра Буанджорна 1999
6 Чэхія Аб Давід Зіма 2000
9 Парагвай Нап Антоніа Санабрыя 1996
10 Сербія ПА Саша Лукіч 1996
11 Італія Нап П’етра Пелегры 2001
13 Швейцарыя Аб Рыкарда Радрыгес Капітан каманды 1992
14 Турцыя ПА Эмірхан Ільхан 2004
16 Харватыя ПА Нікола Улашыч 1997
17 Кот-д’Івуар Аб Вільфрыд Сінго 2000
19 Аўстрыя ПА Валентына Лазаро 1996
20 Італія Нап Сімонэ Эдэра 1997
Пазіцыя Імя Год нараджэння
21 Францыя ПА Ндары Адапо 2000
23 Сенегал Нап Дэмба Сек 2001
26 Кот-д’Івуар Аб Кофі Джыджы 1992
27 Рэспубліка Косава Аб Мергім Вайвода 1995
28 Італія ПА Самуэле Рычы 2002
32 Сербія Бр Ваня Мілінкавіч-Савіч 1997
34 Нігерыя Аб Ола Айна 1996
36 Новая Зеландыя ПА Мэцью Гарбет 2002
49 Сербія ПА Няманя Раданіч 1996
59 Расія ПА Аляксей Міранчук 1995
77 Польшча ПА Караль Лінеці 1995
89 Італія Бр Лука Гемела 2000
Францыя Нап Ян Карамо 1998

Зноскі

  1. «La Storia della Juventus — 1905» Архівавана 28 верасня 2007.. JuventusStory.it.
  2. «Calcio» (PDF). Comune Torino.
  3. «Edoardo Bosio and Football in Turin». Life in Italy.
  4. «Football Derby matches in Italy». FootballDerbies.com.
  5. «Torneo Internazionale Stampa Sportiva 1908 (Torino)». RSSSF.
  6. «Sir Thomas Lipton Trophy (Torino)». RSSSF.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Карыстальнікі YouTube
Катэгорыя·Футбольныя клубы Італіі
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1906 годзе
Катэгорыя·ФК Тарына