wd wp Пошук:

ФК Вест Бромвіч Альбіён

«Вест Бромвіч Альбіён» (англ.: «West Bromwich Albion Football Club»; таксама вядомы як «West Brom», «The Baggies», «Albion», «The Albion», «The Throstles», «W.B.A.») — прафесійны англійскі футбольны клуб, які базуецца ў горадзе Уэст-Бромідж. Клуб быў заснаваны ў 1878 годзе, у 1888 годзе стаў адным з клубаў-заснавальнікаў англійскай футбольнай лігі. У сезоне 1919/20 станавіўся чэмпіёнам Англіі. У 1888, 1892, 1931, 1954 і 1968 гадах клуб заваёўваў Кубак Англіі па футболе. У сезоне 2008/09 у Прэм’ер-лізе заняў 20-е месца і вылецеў у Чэмпіёншып, але ўжо на наступны года вярнуўся ў элітны дывізіён; зноў страціў месца ў Прэм’ер-лізе па выніках сезона 2017/18. Практычна ўсю сваю гісторыю каманда выступае ў паласатай сіне-белай форме, аднак на працягу сваёй гісторыі ў «Вест Бромвіча» меліся і іншыя камплекты паласатых формаў (жоўта-зялёныя і чырвона-белыя).

Найбольш распаўсюджаная мянушка клуба сярод заўзятараў — Baggies (мяшкі, сумкі), якая з’явілася дзякуючы абвіслым працоўным штанам рабочых, якія падтрымлівалі каманду ў пачатку XX стагоддзя. Аднак маецца і іншая мянушкау — Throstles (дразды), бо першапачаткова на эмблеме клуба быў намаляваны дрозд, які сядзіць на бельцы брамы, аднак пасля яе замяніла галіна глогу.

Прынцыповымі супернікамі каманды з’яўляюцца некаторыя клубы з Мідлендса: традыцыйным супернікам «Вест Бромвіча» быў клуб «Астан Віла», аднак у апошні час іх асноўным супернікам па дэрбі з’яўляецца «Вулверхэмптан Уондэрэрс».

Гісторыя

Клуб быў заснаваны як «Вест Бромвіч Стролерз» у 1878 годзе працаўнікамі з прадпрыемства George Salter’s Spring Works з Уэст-Броміджа, у Стафардшыры, але зараз гэта месца ёсць часткай адміністрацыйнай акругі Уэст-Мідлендс. У 1880 годзе клуб быў перайменаваны на сучасны лад «Вест Бромвіч Альбіён», стаўшы першай камандай, у назве якой пачало ўжывацца слова «Альбіён». Справа ў тым, што Альбіён — былы раён Вест Бромвіча, дзе некаторыя з ігракоў жылі ці працавалі. Клуб далучыўся да Футбольнай асацыяцыі Бірмінгема і прылеглых раёнаў у 1881 годзе і адразу атрымаў права на выступы ў вышэйшым дывізіёне — Кубку Бірмінгема. «Вест Бромвіч» у першы сезон дайшоў да чвэрцьфіналу, атрымаўшы шэраг перамогаў над некалькімі вядомымі клубамі на сваім шляху. У 1883 годзе «Альбіён» атрымаў свой ​​першы трафей — Кубак Стафардшыра. У тым жа годзе «Вест Бромвіч» далучыўся да Футбольнай асацыяцыі, што дазволіла клубу прыняць удзел у розыгрышу Кубку Англіі ўпершыню ў сезоне 1883/84. У 1885 годзе клуб атрымаў прафесійны статус[1], а ў 1886 годзе яны дасягнулі фіналу Кубка Англіі, дзе аднак атрымалі паражэнне з лікам 0:2 у вырашальным матчы супраць «Блэкберн Роверс» у перагулёўцы. У 1887 годзе клуб зноў дайшоў да фіналу, але на гэты раз прайграў ужо «Астан Віл»е з лікам 2:0. У 1888 годзе клуб усё ж такі стаў уладальнікам Кубка Англіі, перамогшы ў фінале моцнага фаварыта «Прэстан Норт Энд» з лікам 2:1 у фінале.

У сакавіку 1888 года Уільям Мак-Грэгар напісаў лісты пяці паводле яго меркавання наймацнейшым клубам краіны, у тым ліку і «Вест Бромвіч Альбіёна», інфармуючы іх аб сваім намеры стварыць асацыяцыю клубаў, якія будуць гуляць адзін з адным дома і ў гасцях кожны сезон. Такім чынам, калі футбольная ліга была створана, «Альбіён» стаў адным з дванаццаці яго членаў-заснавальнікаў. Другі поспех у розыгрышы Кубка Англіі прыйшоў да «Альбіёна» ў 1892 годзе, калі ў фінале ігракамі з Вест Бромвіча была пераможана «Астан Віла» з лікам 3:0. У фінале Кубка 1895 года гэтыя супернікі сустрэліся зноў, але на гэты раз «Альбіён» атрымаў паражэнне 1:0.

Дасягненні

Склад

Станам на верасень 2022 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Англія Бр Дэвід Батан 1989
2 Англія Аб Дарнел Фарланг 1995
3 Англія Аб Конар Таўнсенд 1993
4 Ірландыя Аб Дара О’Шы 1999
5 Англія Аб Кайл Бартлі 1991
6 Нігерыя Аб Сэмі Аджаі 1993
7 Аўстралія ПА Том Рогіч 1992
8 Англія ПА Джэйк Лівермар Капітан каманды 1989
9 Данія Нап Кенет Захарэ 1994
10 Шатландыя ПА Мэт Філіпс 1991
11 Англія Нап Грэйдзі Дыянгана 1998
12 Злучаныя Штаты Амерыкі Нап Дэрл Дыкей 2000
14 Ірландыя ПА Джэйсан Маламбі 1999
Пазіцыя Імя Год нараджэння
16 Англія Аб Марцін Келі 1990
17 Англія ПА Джэд Уолес 1994
18 Англія Нап Карлан Грант 1997
19 Англія ПА Джон Свіфт 1995
20 Англія ПА Адам Рыч 1993
21 Англія Нап Брэндан Томас-Асант 1998
23 Англія Аб Кін Браян 1996
24 Англія Бр Алекс Палмер 1996
26 Уэльс Аб Зак Эсуорт 2002
29 Англія Аб Тэйлар Гарднер-Хікмен 2001
35 Турцыя ПА Акай Ёкушлу 1994
Нідэрланды Аб Эрык Пітэрс 1988

Зноскі

  1. In the record book Архівавана 16 студзеня 2013.. West Bromwich Albion F.C.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Клубы англійскай Прэм’ер-лігі
Катэгорыя·ФК Вест Бромвіч Альбіён
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1878 годзе
Катэгорыя·Футбольныя клубы Англіі