wd wp Пошук:

Дзень беларускага пісьменства

Дзень беларускага пісьменства, першапачаткова назва Дзень беларускага пісьменства і друку — дзяржаўнае свята ў Рэспубліцы Беларусь, якое адзначаецца з 1994 года ў першую нядзелю верасня. Штогод свята ладзіцца ў новых гарадах з багатай гістарычнай спадчынай, даўніх цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання[1].

Гісторыя

Задума свята з’явілася ў Міністэрстве культуры і друку Беларусі пасля святкавання 500-годдзя з дня нараджэння Францыска Скарыны. Пасля ўзгаднення з Саветам міністраў і Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь 25 мая 1994 з’явілася пастанова аб заснаванні свята Дня беларускага пісьменства[2].

Першапачаткова дата святкавання была прымеркавана да дня выдання першай друкаванай беларускай кнігі — 6 жніўня 1517 года[2]. З 1998 года дата святкавання ўстаноўленая ў першую нядзелю верасня[1].

Месцы правядзення святаў

Свята ў Хойніках, 2010 год

Дзень беларускага пісьменства адзначаўся ў наступных гарадах і гарадскіх пасёлках:

У філатэліі

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Архіўная копія (нявызн.) (недаступная спасылка). Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2012. Праверана 11 снежня 2012.
  2. 1 2 У беларускага слова — свята (нявызн.). Віцебскі дзяржаўны прафесійны ліцэй №5 прыборабудавання. Праверана 18 снежня 2012.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Святы Беларусі
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
З’явіліся ў 1994 годзе
Святы паводле алфавіта
Пісьменнасць