wd wp Пошук:

Бялынічы

Бялы́нічы[2] (трансліт.: Bialyničy) — горад (з 2017[3]) у Магілёўскай вобласці Беларусі, цэнтр Бялыніцкага раёна. Стаіць на рацэ Друць. За 36 км ад Магілёва, паблізу ад аўтадарогі Мінск — Магілёў. За 1 км на ўсход ад гарадскога пасёлка знаходзяцца балота Няропля і тарфяное радовішча Цітаўка. Насельніцтва 10 035 чал. (2017)[4].

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню згадваецца з сярэдзіны XVI ст. як сяло ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. З пачатку XVII ст. уласнасць Сапегаў. У 1624 годзе Л. І. Сапега заснаваў тут манастыр кармелітаў — адзін з найбагатых у ВКЛ. У манастыры знаходзіўся Бялыніцкі абраз Божай Маці, шанаваны хрысціянамі розных канфесій. З-за шматлікіх працэсій і паломніцтваў да яе Бялынічы зваліся Беларускай Чанстаховай (абраз знік падчас Вялікай Айчыннай вайны з Магілёўскага краязнаўчага музея). У 1877—1918 гг. ў будынках зачыненага манастыра кармелітаў размяшчаўся Бялыніцкі манастыр Раства Багародзіцы.

У XVII—XVIII стст. у мястэчку дзейнічала друкарня[5].

У складзе Расійскай імперыі

Малюнак Н. Орды

З 1772 г. — ў Магілёўскім павеце Расійскай імперыі. На 1773 г. у мястэчку дзеялі 3 ўніяцкія царквы (Нараджэння Маці Божай, Святога Іллі і Святога Мікалая) і каталіцкі касцёл Успення Маці Божай[6]. Пасля 1861 г. — цэнтр воласці Магілёўскага павета.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Бялынічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшлі ў склад Савецкай Беларусі.

У часы Вялікай Айчыннай вайны пад нямецкай акупацыяй. З ліпеня 1941 года па кастрычнік 1943 года дзейнічала група падпольшчыкаў, якая ў верасні 1943 года разграміла нямецкі гарнізон[7].

З 1924 года — цэнтр раёна. З 1938 года — гарадскі пасёлак. З 2017 года — горад[3].

У 2020 годзе Бялынічы прымаюць Дзень беларускага пісьменства. З гэтай нагоды адноўленыя аб’екты інфраструктуры, перабудаваны музей В. Бялыніцкага-Бірулі, выдадзены спецыяльны святочны канверт[8].

Гарадскі музей Панарама горада з Ільінскай гары Каталіцкая капліца Маці Божая Бялыніцкая. Каменная статуя-анёл, інагураваная з нагоды Дня беларускага пісьменства ў Бялынічах (6 верасня 2020)

Насельніцтва

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай прамысловасці. Гасцініца.

Культура

Працуюць Бялыніцкі раённы мастацкі музей імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі, раённая бібліятэчная сетка, дзіцячая школа мастацтваў, палац культуры[10].

Славутасці

Царква ў гонар абраза Божай Маці «Бялыніцкі»

Страчаная спадчына

Вядомыя асобы

Асноўны артыкул: Вядомыя асобы Бялынічаў

Гл. таксама

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  3. 1 2 Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 лістапада 2016 г. № 925 «Об отнесении поселков городского типа Белыничи и Круглое Могилевской области к городам районного подчинения» і рашэнне Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў ад 19 снежня 2016 г. № 24-4 «Об отнесении поселков городского типа Белыничи и Круглое Могилевской области к городам районного подчинения» (увайшло ў сілу 18 студзеня 2017 г.) на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь (руск.)
  4. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  5. Атлас «Чалавек і свет. Мая Радзіма — Беларусь», 4 клас, Тарасаў С. В. і інш., Мн., Белкартаграфія, 2014, ISBN 978-985-508-367-3 — Вучэбны дапаможнік для 4 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання, с.11
  6. LVIA, f. 1177 ap. 1 b. 4373
  7. Рогаў, А. Б. Бялыніцкае патрыятычнае падполле // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. — С. 163.
  8. Минсвязи выпустит конверт с оригинальной маркой «День белорусской письменности в Белыничах», Зара над Друцьцю, 19 жніўня 2020 г.
  9. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  10. Культурныя ўстановы раёна на сайце Бялыніцкага райвыканкама.
  11. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 255. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Населеныя пункты Бялыніцкага раёна
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Мястэчкі Віцебскага ваяводства
Населеныя пункты Беларусі без сельсавета
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Населеныя пункты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Бялынічы