wd wp Пошук:

Вольга Міхайлаўна Іпатава

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Іпатава. Во́льга Міха́йлаўна Іпа́тава (нар. 1 студзеня 1945, Мір, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць) — беларуская пісьменніца, перакладчыца, грамадскі дзеяч.

Біяграфія

Нарадзілася ў гарадскім пасёлку Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці ў сям’і служачых. Пасля смерці маці выхоўвалася ў дзіцячым доме (1956—1961). У 1961 годзе скончыла ў Гродне сярэднюю школу № 7 і паступіла на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1963 г. перавялася на завочнае аддзяленне (скончыла ў 1967).

Працавала настаўніцай у вёсцы Руба на Віцебшчыне, таваразнаўцам у Віцебскім абласным кнігагандлі (1964), інструктарам, загадчыкам сектара ў Гродзенскім гаркаме камсамола (1965—1968), рэдактарам на абласной студыі тэлебачання (1968—1970). У 1970—1973 гг. — літсупрацоўнік газеты «Літаратура і мастацтва», затым літкансультант газеты «Чырвоная змена». У 1975—1978 гг. — аспірантка Літаратурнага інстытута ў Маскве. У 1978—1979 зноў працавала літкансультантам у «Чырвонай змене». У 1985—1989 гг. — галоўны рэдактар літаратурна-драматычных перадач Беларускага тэлебачання. З 1989 года — загадчык аддзела, з 1990 года — намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Спадчына»[1].

У 1991—1995 гг. Вольга Іпатава была галоўным рэдактарам газеты «Культура». З 1998 да 2001 года — намеснікам старшыні, а з 2001 да 2002 года — старшынёй Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Узнагароды

Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны», медалямі Францыска Скарыны і 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[2], з’яўляецца лаурэатам прэміі імя Барыса Кіта (2003), «Залаты апостраф» (2006, за аповесць «Апошняя ахвяра свяшчэннага дуба»), прэміі імя Міколы Ганька (2009, за «вялікую асветніцкую працу і прапаганду духоўных дасягненняў беларускай эміграцыі ў Канадзе») і інш. З’яўляецца ганаровым акадэмікам Міжнароднай акадэміі навук «Еўразія».

Творчасць

Друкуецца з 1959 года. Аўтар зборнікаў вершаў «Раніца» (1969), «Ліпеньскія навальніцы» (1973), «Парасткі» (1976), «Крыло» (1976, на рускай мове), зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Вецер над стромай» (1977, расійскае выданне, Масква, 1980, адзначана на Усесаюзным конкурсе імя М.Горкага, 1981), «Дваццаць хвілін з Немезідай» (1981), «Перакат» (1984), «Агонь у жылах крэменю» (1989), «Чорная княгіня» (1989), «За морам Хвалынскім» (1989), кніжак для дзяцей «Снягурка» (1974), «Казка пра Паўліна» (1983). Напісала тэлеп’есу «Давыд Гарадзенскі» (пастаўлена ў 1988).

У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш.

Творы Вольгі Іпатавай пераведзены на рускую, англійскую, нямецкую, узбекскую, балгарскую, польскую, славацкую, чэшскую мовы, а таксама на мову хіндзі.

Акрамя таго, Вольга Іпатава выступае ў друку з крытычнымі артыкуламі і публіцыстычнымі нататкамі, перакладае на беларускую мову творы рускіх, літоўскіх, украінскіх, узбекскіх, армянскіх пісьменнікаў, займаецца грамадскай дзейнасцю[3].

Бібліяграфія

«Раніца». Зборнік вершаў. 1969 г.

«Ліпеньскія навальніцы». Зборнік вершаў. 1973 г.

«Снягурка». Кніга для дзяцей. 1974 г.

«Парасткі». Зборнік вершаў. 1976 г.

«Вецер над стромай». Зборнік аповесцей і апавяданняў. 1977 г.

«Дваццаць хвілін з Немезідай». Зборнік аповесцей і апавяданняў. 1981 г.

«Казка пра Паўліна». Кніга для дзяцей. 1983 г.

«Перакат». Зборнік аповесцей і апавяданняў. 1984 г.

«Давыд Гарадзенскі». Тэлеп’еса. Пастаўлена ў 1988 г.

«За морам Хвалынскім». Зборнік аповесцей і апавяданняў. 1989 г.

Зноскі

  1. Вольга Іпатава // Беларускія пісьменнікі (1917—1990)…
  2. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
  3. Кароткі нарыс Архівавана 21 студзеня 2021. Сайт Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Нарадзіліся ў 1945 годзе
Супрацоўнікі часопіса «Спадчына»
Нарадзіліся 1 студзеня
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Беларускамоўныя пісьменнікі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Пісьменнікі паводле алфавіта
Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Нарадзіліся ў Міры
Перакладчыкі паводле алфавіта
Лаўрэаты прэміі «Залаты апостраф»
Супрацоўнікі газеты «Чырвоная змена»
Перакладчыкі Беларусі
Узнагароджаныя медалём да стагоддзя БНР
Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Асобы
Пісьменнікі Беларусі
Пісьменніцы Беларусі
Грамадскія дзеячы Беларусі
Супрацоўнікі газеты «Літаратура і мастацтва»
Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Супрацоўнікі газеты «Культура»