Бяроза нізкая[3][4], бяроза ніцая[5], бярэзнік[6] (Betula humilis) — лістападная расліна сямейства Бярозавыя (Betulaceae).
Куст вышынёй 1—2[3] метра з прамымі галінамі. Кара гладкая, цёмна-бурая, не адслойваецца. Маладыя галінкі з кароткім рэдкім апушэннем і смалістымі бародаўкамі[3].
Лісце чарговае, яйкападобнае або круглява-яйкападобнае формы з няправільна-гародчатымі бакамі, даўжыня іх 1—3,5 см, шырыня 0,7—2,5 см. Верхні бок ліставой пласцінкі ў маладога лісця апушаны, пазней становіцца голым; ніжні бок з рассеяным апушэннем па жылках. Хвосцік ліста даўжынёй да 6 мм, апушаны. Бакавых жылак 4—6 пар. Пупышкі авальныя, злёгку апушаныя[3].
Цвіце адначасова са з’яўленнем лісця ў красавіку—маі. Апыляецца ветрам. Мужчынскія каташкі дробныя, цыліндрычныя, да 2 см даўжынёй, з бураватымі лускавінкамі. Жаночыя — амаль яйкападобнай формы, даўжынёй да 1,5 см, якія стаяць уверх на кароткіх апушаных ножках[3].
Плод — маленькі шырокаэліптычны арэшак з двума крылападобнымі прыдаткамі, якія звычайна ў 2—3 разы вужэй арэшка. Вага 1000 семачак складае 0,17 грамаў[7]. Спее насенне ў верасні—кастрычніку.
Плоданасіць у жніўні — верасні[3].
Расце на балотах і забалочаных лугах у паўночнай частцы Заходняй Еўропы, паўночнай часткі Манголіі, у Расіі — у паўночных раёнах Еўрапейскай часткі і ў Заходняй Сібіры, у Чарназёмнай зоне — вельмі рэдка, у асноўным па рэліктавых тарфяных балотах[7][8]. Від апісаны з Баварыі[9].
Пупыршкі і маладое лісце выкарыстоўваецца ў народнай і навуковай медыцыне, яны валодаюць мачагонным, жоўцегонным, патагонным, краваачышчальным, бактэрыцыдным, супрацьзапаленчым і раназажыўляльным дзеяннем. У якасці лекавай сыравіны выкарыстоўваюць пупыршкі бярозы (лац.: Gemmae Betulae), лісце бярозы (Folium Betulae), бярозавы дзёгаць (лац.: Pix Betulae) і актываваны вугаль (лац.: Carbo activatus)[3].
Ужываюць пупыршкі і лісце ў выглядзе настояў і ў зборах[10]
Нарыхтоўку пупыршак праводзяць у студзені — сакавіку, да іх распускання. Сушаць на адкрытым паветры ці ў памяшканнях з добрай вентыляцыяй. Маладое лісце збіраюць у маі — чэрвені, сушаць у цені або на гарышчах.
Бяроза прысадзістая занесена ў Чырвоныя кнігі рэспублік Мардовія (як верагодна зніклы від), Карэлія, Татарстан, Чувашскай і Удмурцкай рэспублік, Разанскай, Уладзімірскай, Калужскай, Кастрамской, Курганскай, Курскай, Ленінградскай, Маскоўскай, Ніжагародскай, Цвярской, Ульянаўскай і Яраслаўскай абласцей Расіі[8][11].
Від уваходзіць у род Бяроза (Betula) падсямейства Бярозавыя (Betuloideae) сямейства Бярозавыя (Betulaceae) парадку Букакветныя (Fagales).
яшчэ 7 сямействаў (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ 1—2 рода | |||||||||||||||
порядок Букакветныя | падсямейства Берёзовые | від Бяроза нізкая | ||||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Бярозавыя | род Бяроза |
||||||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ адно падсямейства, Ляшчынавыя (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ больш 110 відаў | ||||||||||||||