wd wp Пошук:

Яраслаўская вобласць

Яраслаўская вобласць — суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны ў цэнтры еўрапейскай часткі краіны. Мяжуе з Цвярской, Маскоўскай, Іванаўскай, Уладзімірскай, Кастрамской і Валагодскай абласцямі.

Нацыянальны склад: рускія (95,2 %), украінцы (1,0 %), татары (0,4 %) і інш.

Вобласць падзяляецца на 17 раёнаў.

Буйнейшыя гарады: Яраслаўль, Рыбінск.

Геаграфія

Яраслаўская вобласць размешчана на поўначы еўрапейскай часткі Расіі, у цэнтры Усходне-Еўрапейскай раўніны. Мяжуе з Уладзімірскай, Валагодскай, Іванаўскай, Кастрамской, Маскоўскай, Цвярской абласцямі. Адлегласць ад абласнога цэнтра да Масквы складае 282 км.

Клімат умерана-кантынентальны[2]. Лета — адносна цёплае, кароткае; зіма — умерана халодная, працяглая.

Тэрыторыя вобласці адносіцца да басейна адной з найбуйнейшых рэк Расіі — Волгі, якая злучае рэгіёны Балтыйскага, Белага, Каспійскага, Чорнага і Азоўскага мораў, яе працягласць на тэрыторыі вобласці складае 340 км. Волга рэгулюецца плацінай і стала практычна ланцугом вадасховішчаў. Возера Нера.

Гісторыя

У другой палове I тысячагоддзя н.э. тэрыторыя края засяляецца фіна-ўгорскім народам мера. У IX—X стагоддзях Верхняе Паволжжа пачынае мірна засяляцца славянамі, гэта былі прадстаўнікі ільменскіх славен і крывічоў, яны паступова змешваліся з меранамі. Першым з гарадоў, які ўзнік на тэрыторыі края, быў размешчаны на возеры Нера Растоў, які згадваецца ў летапісе ўжо ў 862 годзе. Сюды кіеўскія князі пасылалі князя альбо намесніка, які кіраваў усёй Паўночна-ўсходняй Руссю. У 991 годзе была заснавана Растоўская епархія — адна з найстарэйшых на Русі. Не пазней 1010 года растоўскі князь Яраслаў Уладзіміравіч заснаваў на Волзе горад Яраслаўль. У пачатку XIII стагоддзя на ўдзельныя княства распалася і Паўночна-Усходняя Русь; асноўнымі княствамі на тэрыторыі сучаснай Яраслаўскай вобласці былі Пераслаўскае (1175—1302), Растоўскае (1207—1474), Угліцкае (1216—1605) і Яраслаўскае (1218—1471), якія паступова раздрабіліся на яшчэ больш дробныя ўдзелы. У лютым 1238 года Паўночна-Усходняя Русь была спустошана падчас татара-мангольскага нашэсця.

Насельніцтва

Паводле дадзеных перапісу насельніцтва 2010 года колькасць насельніцтва складае 1 272 468 чалавек. Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва — 35,9 чал. на км² (2010), доля гарадскога насельніцтва — 81,8 % (2009). Нацыянальны склад: рускія (95,15 %), украінцы (1 %), татары (0,45 %) і іншыя.

Эканоміка

Яраслаўская вобласць уваходзіць у лік найбольш развітых у прамысловым дачыненні да рэгіёнаў краіны. Каля 300 яраслаўскіх прадпрыемстваў маюць федэральны значэнне і з’яўляюцца лідарамі ў сваіх галінах. Асноўныя мінеральна-сыравінныя рэсурсы вобласці ёсць кварцавы пясок, жвір, торф, мінеральныя воды, вапнавыя туфы, тонкія істужачныя гліны, мінеральныя фарбы. Вядучымі галінамі прамысловасці вобласці з’яўляюцца машынабудаванне і металаапрацоўка, харчовая, хімічная і нафтахімічная прамысловасць[3].

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. Предварительные итоги Всероссийской переписи населения 2010 года.
  2. Регионы: Ярославская область. Рейтинговое агентство «Эксперт РА»
  3. Ярославская область(недаступная спасылка). Сайт Председателя Правительства Российской Федерации

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Яраслаўская вобласць
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum